• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфармацыі абмежавала доступ яшчэ да пяці сайтаў

    Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да пяці інфармацыйных рэсурсаў, скіраваных на незаконны абарот наркотыкаў.

    Як паведамляецца на сайце Мінінфармацыі, на падставе апавяшчэння Міністэрства ўнутраных спраў 22 лютага 2016 года Міністэрствам інфармацыі ў мэтах выканання патрабаванняў дэкрэта ад 28 снежня 2014 года №6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да пяці інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць матэрыялы, накіраваныя на незаконны абарот наркотыкаў.

    Нагадаем, што ў 2015 годзе Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 41 інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса.

    Да 18 сайтаў меру ўжылі за распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных рэчываў. Два рэсурсы “адключылі” за табуяваную лексіку, пяць — за неналежную рэкламу лекаў, адзін — за прапаганду дзіцячай парнаграфіі, адзін — за распаўсюд інфармацыі, якая можа нанесці шкода нацыянальным інтарэсам, тры — за рэкламу алкагольных напояў, 11 — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Да чатырох з заблакаваных летась сайтаў доступ быў адноўлены.

    Абмежаванне доступу да сайтаў у Беларусі (табліца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці