• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм не знайшоў парушэнняў у публікацыі адрасоў «ухілістаў»

    Пракуратура Рэчыцкага раёна вынесла папярэджанне галоўнаму рэдактару газы "Дняпровец" і ваеннаму камісару Рэчыцкага і Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Пра гэта раённая пракуратура паведаміла ў адказ на скаргу Дзяніса Сцепаненкі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/cacki-2105.jpg

    Нагодай для скаргі стала публікацыя ў газеце «Дняпровец». У ёй ваенны камісар паведамляў пра «ўхілістаў» ад войска і называў іх паіменна, у тым ліку паведамляючы адрасы. 

    Актывіст Дзяніс Сцепаненка палічыў, што артыкул парушае таямніцу прыватнага жыцця маладых людзей, бо паведамляе іх адрасы. Ён напісаў скаргі ў Міністэрства інфармацыі, Міністэрства абароны і пракуратуру.

    Міністэрства абароны не пабачыла парушэння ў публікацыі: «Згодна з артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 года «Аб рэгістры насельніцтва» персанальнымі дадзенымі фізічных асоб з’яўляецца сукупнасць асноўных і дадатковых персанальных даных, якія падлягаюць унясенню ў рэгістр насельніцтва, а таксама даных аб рэквізітах дакументаў, якія пацвярджаюць асноўныя і дадатковыя персанальныя даныя канкрэтных фізічных асоб. Вышэйпаказанаыя інфармацыя і даныя ў газеце «Дняпровец» не публікаваліся».

    Мінінфарм таксама не пабачыў парушэнняў законаў «Аб СМІ» і «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі». 

    Затое пракуратура Рэчыцкага раёна вырашыла, што парушэнні закону ўсё ж такі былі, і папярэдзіла газету і ваенкамат пра недапушчальнасць надалей такіх парушэнняў.  Дарэчы, на сайце «Дняпроўца» адрасы «ўхілістаў» ужо прыбралі. 

    Пракуратура: Рэчыцкі ваенкамат парушыў закон, калі апублікаваў у газеце спіс людзей, што бегаюць ад войска

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці