• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм не адмяняе кніжную выставу — і выдаткуе на яе 160 тысяч рублёў

    На сайце дзяржзакупак з'явіўся лот Мінінфарма на арганізацыю і правядзенне XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. З гэтага вынікае, што, па-першае, нягледзячы на пандэмію каранавіруса, чыноўнікі не адмовіліся ад правядзення выставы. А па-другое, яны збіраюцца выдаткаваць на яе 160 тысяч рублёў з рэспубліканскага бюджэту.

    — У першай дэкадзе лютага ў Беларусі штогод праходзіць найбуйнейшы міжнародны форум — Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Яна традыцыйна збірае вялікую колькасць прадстаўнікоў далёкага і блізкага замежжа, грамадзян Беларусі, — заявіў у кастрычніку мінулага года намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

    З дакументаў па тэндары мы даведваемся, што на выставу плануецца запрасіць 300 чалавек. У тэндар уваходзіць арганізацыя сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час», цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў «Мастацтва кнігі» і «Першацвет», арганізацыя і правядзенне пісьменніцкага стартапа (!), арганізацыя прыёму афіцыйных дэлегацый, вядзенне сацсетак (face­book, vk.com, insta­gram) і анлайн-вяшчанне на youtube-канале.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці