• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінабароны пра дыялог свайго прэс-сакратара і журналіста «НН»: З Макаравым праведзена размова

    Міністэрства абароны Беларусі пракаментавала дыялог прэс-сакратара ведамства Уладзіміра Макарава і карэспандэнта «Нашай Нівы» Арцёма Гарбацэвіча.

    «Скажыце мне як члену Беларускага саюза журналістаў: чаму вы ў войску не служылі, а? … Няўжо вы саромеецеся сваёй сэксуальнай арыентацыі? У нас выконваецца заканадаўства да літары, мы не амерыканцы, у нас няма ніякіх дыскрымінацый. А, спадар Гарбацэвіч?» — заявіў Макараў замест таго, каб адказаць на пытанні карэспандэнта.

    «Вывучэнне поўнай стэнаграмы размовы паказвае, што У. М. Макараў як службовая асоба даў вычарпальныя адказы на пастаўленыя журналістам пытанні.

    У прыватнасці, рэкамендавана карыстацца афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі, а таксама заяўлена, што ваеннае ведамства не каментуе чуткі.

    Разам з тым абодва, і начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства абароны У. М. Макараў і журналіст выдання «Наша Ніва» Арцём Гарбацэвіч, павялі сябе не зусім карэктна з пункту гледжання нормаў прафесійнай этыкі.

    3 У.М. Макаравым праведзена размова», — гаворыцца ў адказе ведамства, падпісаным памочнікам міністра абароны па ідэалагічнай працы Леанідам Касінскім.

    ***

    Начальнікам упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны працуе 63-гадовы палкоўнік Уладзімір Макараў. Ён нарадзіўся ў расійскім Чалябінску, скончыў Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танкава-артылерыйскае вучылішча, а пасля Гуманітарную акадэмію ўзброеных сіл Расіі. Быў зампалітам у Беларусі і на Кубе.

    Задача Макарава тэхнічная — прадастаўляць у СМІ звесткі, датычныя Міністэрства абароны. Аднак часам ён бярэ ініцыятыву на сябе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці