• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыянты забралі тэхніку з кватэры незалежнай журналісткі і праваабаронцы Тамары Шчапёткінай

    Чатыры супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў кватэру Тамары Шчапёткінай у Бярозе а дзевятай раніцы 13 лістапада. Яны прад'явілі санкцыю пракурора на агляд жылога памяшкання. У выніку міліцыянты забралі з хаты журналісткі 2 ноўтбукі, тэлефон, 2 дыктафоны і фотаапарат.

    Агляд кватэры працягваўся больш за тры гадзіны. Тамара Шчапёткіна кажа, што супрацоўнікі  міліцыі патлумачылі ёй, што гэты агляд  праводзіўся у межах праверкі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі — 188 і 189 (паклёп і абраза). Аднак сама журналістка пакуль дакладна не ведае у чым сутнасць справы і ў чым яе падазраюць.

    “Мне патлумачылі, што гэта тычыцца нібыта размаляванага будынка ў Бярозе, у якім жыве супрацоўнік міліцыі, і нейкіх абразаў на адрас міліцыянта ў мясцовым чаце”, — распавяла Тамара Шчапёткіна і падкрэсліла, што не мае да гэтага ніякага дачынення.

    Тамара Шчапёткіна вядомая як журналістка-фрылансер, праваабаронца. За працу без акрэдытацыі яе неаднойчы штрафавалі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці