• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыянты забаранілі сябру ГА “БАЖ” здымаць каля ЦВК

    Супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі ў панядзелак вечарам забаранілі сябру ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” праводзіць здымкі ля ўваходу ў памяшканне Цэнтральнай выбарчай камісіі, што месціцца ў Доме ўраду.

    Журналіст-фрылансер Дзмітрый Карэнка збіраўся здымаць відэасюжэт, звязаны з апошнім днём падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

    Аднак а 18 гадзіне да ўваходу у ЦВК падышлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі, якія заявілі Карэнку, што здымаць адміністрацыйныя будынкі ў Беларусі можна “толькі для навінаў” і папрасілі прад’явіць пасведчанне журналіста. У сваю чаргу сябра ГА “БАЖ” патлумачыў, што мае права праводзіць здымкі, бо не парушае заканадаўства і не знаходзіцца ў забароненым месцы.

    Як распавёў Карэнка прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, разбіральніцтва каля Дома ураду працягнулася больш за гадзіну, пасля чаго міліцыянты адпусцілі фрылансера і вусна параілі больш не здымаць адміністрацыйныя будынкі.

    У сваю чаргу юрыст ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алег Агееў раіць журналістам у падобных сітуацыях заўсёды мець пры сабе пасведчанне хаця б  пазаштатнага карэспандэнта канкрэтнага СМІ і прад’яўляць яго міліцыянтам.

    Фота — скрыншот з відэа Д.Карэнкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці