Міліцыя забараняе журналістам здымаць мужчыну на стадыёне «Дынама»
28 красавіка 2016
Да стадыёна "Дынама" прыбыла вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі. Яны забараняюць журналістам весці здымкі здарэння. Пад забарону трапілі ў тым ліку і журналісты тэлеканала АНТ, якія прыехалі да стадыёна.
Міліцыянты спярша забралі пашпарты ў журналістаў, аднак потым вярнулі дакументы.
Нагадаем, 28 красавіка на мінскім стадыёне «Дынама» мужчына забраўся на вежавы кран. Паводле папярэдніх звестак, ён працуе на рэканструкцыі стадыёна і патрабуе выплаціць яму заробак.
Мужчына залез на кран у цэнтры Мінска і выстаўляе эканамічныя патрабаванні АНЛАЙН
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў