• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыя ў Івацэвічах адмыслова вылучае ў справаздачы, што крадзяжамі займаюцца “асобы цыганскай народнасці”

    Публікацыя пад назвай “Бяспецы пажылых людзей — асаблівая ўвага”, размешчаная на сайце ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама і тычыцца сітуацыі з крадзяжамі ў Івацэвіцкім раёне.

    У прыватнасці, намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Івацэвіцкага РАУС Андрэй Хвайніцкі адзначае, што злачынцы, называючы сябе гандлярамі, работнікамі службы сацыяльнай абароны насельніцтва ці медыцынскімі работнікамі, трапляюць у жыллё адзінокіх пенсіянераў, скарыстаўшыся іх даверлівасцю. Пасля гэтага здзяйсняюцца крадзяжы грошай, залатых вырабаў і іншых каштоўных рэчаў.

    Спачатку прадстаўнік івацэвіцкай міліцыі сцвярджае, што падобныя злачынствы цяжка раскрыць, бо многія пацярпелыя з‑за свайго ўзросту не могуць дэталёва апісаць знешнасць “наведнікаў”. Аднак пасля гэтага робіць наступную выснову: “У мінулым годзе на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна было зарэгістравана 7 крадзяжоў, учыненых асобамі цыганскай народнасці, з якіх было раскрытае толькі адно”.

    Раней праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў у рэгіёнах Беларусі, што ў афіцыйных паведамленнях і міліцэйскіх справаздачах у якасці правапарушальнікаў згадваюцца менавіта цыганы, пасля чаго гэтыя паведамленні трапляюць у сродкі масавай інфармацыі. Такім чынам, на думку праваабаронцаў, адбываецца дыскрымінацыя цыганоў паводле нацыянальнай прыналежнасці, што забаронена айчынным заканадаўствам і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці