• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міклаш Харасці прыехаў у Мінск па запрашэнні АБСЕ

    Міжнародны эксперт возьме ўдзел у 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая будзе праходзіць 5 – 9 ліпеня ў Мінску.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/haraszti-03.07.2017.jpg

    Па прыездзе ў Мінск Міклаш Харасці выказаў шкадаванне наконт таго, што гэты візіт у Беларусь ён ажыццяўляе не ў якасці спецдакладчыка ААН, тым не менш, ён паведаміў, што сваю пазіцыю адносна сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі зможа агучыць на афіцыйнай пляцоўцы: у якасці запрошанага эксперта спадар Харасці выступіць на паралельным мерапрыемстве падчас 26‑й сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якое адбудзецца 6 ліпеня.

    У каментары з нагоды візіту ў Беларусь, які Міклаш Харасці даў Праваабарончаму цэнтру «Вясна», ён выказаў спадзяванне, што ўдзел у такім афіцыйным мерапрыемстве як сесія ПА АБСЕ стане першым крокам на шляху да прызнання афіцыйным Мінскам мандата краінавага спецдакладчыка ААН. 

    Нагадаем, з 2012 года Міклаш Харасці з’яўляецца Спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Савета па правах чалавека ААН. Аднак беларускія ўлады ад самага пачатку не прызнаюць гэты мандат і адмаўляюцца ад супрацоўніцтва са спецдакладчыкам. Наведаць Беларусь у гэтай якасці спадар Харасці не меў магчымасці, паколькі на гэта неабходна афіцыйнае запрашэнне ўладаў. Пры падрыхтоўцы ўсіх сваіх справаздачаў спецдакладчык выкарыстоўвае інфармацыю ад беларускіх праваабаронцаў, экспертаў, журналістаў, з якімі сустракаецца за межамі краіны, чэрпае неабходныя звесткі з афіцыйных дакументаў, а таксама з перапіскі грамадзянаў Беларусі з іншымі праваабарончымі механізмамі ААН. Апошнюю справаздачу па Беларусі спецдакладчык прадставіў Савету па правах чалавека ААН 14 чэрвеня гэтага года, а 23 чэрвеня Савет прыняў рэзалюцыю па Беларусі і падоўжыў мандат спецдакладчыка яшчэ на адзін год. Праваабарончая супольнасць вітала працяг міжнароднага кантроля за сітуацыяй у Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці