Мікіта Найдзёнаў выехаў з Беларусі. І поўны ранейшага агнявога гумару
Беларускі паэт, музыка, Мікіта Найдзёнаў і выпукнік журфаку, якога ў ліпені лукашэнкаўскі суд асудзіў на тры гады «хатняй хіміі», размясціў у інстаграме допіс, у якім паведамляе, што яму ўдалося выехаць з Беларусі ў Польшчу, піша «Наша Ніва».
«Столькі ўсяго здарылася за мной за апошнія паўгады! Такая фактура, хоць у стэндап, хоць на новы зборнік.
Жыву ў Варшаве, строю планы, і ёсць адчуванне, што ўсё атрымаецца…
Часта пішуць «дальше — больше», і робяць памылку, бо правільна «дальше — Польша», — з уласцівым яму гумарам піша Найдзёнаў.
Мікіта Найдзёнаў — беларускі паэт і музыка, былы франтмен гурта Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі «Залаты Апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».
Найдзёнава затрымалі сёлета 25 сакавіка. Яго абвінавачвалі паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Найдзёнава палітвязнем.
З канца красавіка ён знаходзіўся ў СІЗА № 8 Жодзіна. У ліпені яго перавялі са Следчай турмы № 8 у СІЗА‑1 у Мінску.
24 ліпеня суддзя Марына Клімчук у судзе Ленінскага раёна Мінска вынесла Мікіту Найдзёнаву прысуд. Яму далі 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Пасля абнародавання прысуду Найдзёнава вызвалілі з‑пад варты ў зале суда.
22 верасня стала вядома, што Мікіту Найдзёнава МУС уключыў у свой «спіс экстрэмістаў».
Чытайце яшчэ:
Ларыса Шчыракова ўжо ў гомельскай жаночай калоніі № 4
Ольга Горбунова: «Десятки людей уже получили помощь, собранную во время онлайн-марафона»
«Не нужно арестовывать всех. Достаточно заставить большинство журналистов замолчать». Представитель организации «Индекс цензуры» — о ситуации в Беларуси