• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Microsoft абвясціў аб адкрыцці доступу да пошукавіка Bing на аснове штучнага інтэлекту для ўсіх карыстальнікаў

    Амаль праз тры месяцы пасля таго, як кампанія дэбютавала з абмежаванай папярэдняй версіяй свайго новага Bing, які працуе на базе віруснага чат-бота AI ChatGPT, Microsoft адкрывае яго для ўсіх карыстальнікаў пры ўмове, што тыя ўвайшлі ў пошукавую сістэму праз браўзер Microsoft Edge.

    Пра гэта паведамляе CNN і адзначае, што нягледзячы на заклапочанасць далейшымі перспектывамі развіцця штучнага інтэлекту, якая ўзрасла ў апошнія месяцы, кампанія Mіcrosoft працягвае рухацца наперад.

    «Мы становімся лепшымі ў хуткасці, мы становімся лепшымі ў дакладнасці… але мы знаходзімся ў бясконцым пошуку, каб зрабіць усё лепшым і лепшым», —

    заявіў CNN віцэ-прэзідэнт Microsoft Юсуф Мэхдзі (Yusuf Meh­di), які курыруе ініцыятывы штучнага інтэлекту.

    На прэзентацыі для прэсы былі прадстаўленыя такія новыя магчымасці чат-бота Bing, як магчымасць задаваць яму пытанні з выявамі, доступ да гісторыі чатаў з мэтай запамінання чат-ботам папярэдніх размоў з карыстальнікам, экспарт адказаў у Microsoft World. Карыстальнікі атрымалі магчымасць персаналізацыі тону і стылю адказаў чат-бота.

    На сёння Bing мае больш за 100 мільёнаў актыўных карыстальнікаў кожны дзень. Іх колькасць, па словах Мэхдзі, значна павялічылася за апошнія некалькі месяцаў.

    Вядома, што ў лютым кампанія прадставіла абноўленую пошукавую сістэму Bing. Акрамя прадстаўлення спісу адпаведных спасылак, як у традыцыйных пошукавых сістэмах, пашукавік Bing стаў ствараць пісьмовыя зводкі вынікаў пошуку, размаўляць з карыстальнікамі, каб адказаць на дадатковыя пытанні пра іх запыты, навучыўся пісаць электронныя лісты або іншыя пісьмовыя кампазіцыі на аснове вынікаў.

    Як адзначае CNN, усплёск увагі да Chat­G­PT, які назіраецца ў апошнія месяцы, дапамог аднавіць «гонку ўзбраенняў» сярод тэхналагічных кампаній па разгортванні падобных інструментаў у сваіх прадуктах.

    У авангардзе знаходзяцца Ope­nAI, Microsoft і Google, але IBM, Ama­zon, Baidu і Ten­cent таксама працуюць над падобнымі тэхналогіямі.

    Акрамя дадавання функцый штучнага інтэлекту для пошуку, Microsoft заявіла, што плануе прыўнесці тэхналогію Chat­G­PT у свае асноўныя інструменты павышэння прадукцыйнасці, уключаючы Word, Excel і Out­look.

    CNN адзначае, што рашэнне аб дадаванні генератыўных функцый штучнага інтэлекту ў Bing можа быць асабліва рызыкоўным, улічваючы, наколькі людзі спадзяваюцца на пошукавыя сістэмы для атрымання дакладнай і надзейнай інфармацыі.

    У сакавіку гэтага года некаторыя з найвядомейшых людзей у галіне тэхналогій, сярод якіх Ілан Маск (Elon Musk) і сазаснавальнік Apple Стыў Возняк (Steve Woz­ni­ak) заклікалі лабараторыі штучнага інтэлекту спыніць навучанне самых магутных сістэм штучнага інтэлекту як мінімум на шэсць месяцаў, спасылаючыся на «вялікую небяспеку для грамадства і чалавецтва».

    Днямі даследчык Джэфры Хінтан (Geof­frey Hin­ton), які адыграў вырашальную ролю ў распрацоўцы штучных нейронных сетак, таксама далучыўся да скептыкаў і папярэдзіў аб патэнцыйных пагрозах далейшага развіцця штучнага інтэлекту.

    CNN прыводзіць словы віцэ-прэзідэнта Microsoft Юсуфа Мэхдзі аб тым, што заклікі да такой паўзы не вельмі карысныя. «Некаторыя людзі думаюць, што мы павінны прыпыніць распрацоўку на паўгода, але я не ўпэўнены, што гэта нешта выправіць, палепшыць або зрушыць з месца», — адзначыў Мэхдзі і дадаў:

    «Адзіны спосаб па-сапраўднаму добра стварыць гэтую тэхналогію — гэта прадставіць яе шырокай публіцы, каб мы маглі яе абмяркоўваць».

    Чытайце яшчэ:

    Мининформ вынес предупреждение учредителю телепрограммы «Europa Plus TV». Пропагандисты намекнули, что все из-за Ларисы Грибалевой

    «Дело фотографов в Грузии»: пострадавшим возместят моральный ущерб

    «Я застаюся, каб тым, хто зараз за кратамі, і тым, хто быў вымушаны з’ехаць, было куды вяртацца»: погляд журналістаў знутры краіны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці