• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Meta запускае кампанію па барацьбе з ШІ-дэзынфармацыяй і дыпфэйкамі

    Карпарацыя Meta, уладальніца сацыяльных сетак Facebook і Instagram, у панядзелак абвясціла, што запускае кампанію па барацьбе з дэзынфармацыяй у інтэрнэце — перш за ўсё з фэйкамі, якія ствараюцца пры дапамозе тэхналогій штучнага інтэлекту. Для гэтага ў Meta будзе заснаваны спэцыяльны аддзел.

    У кампаніі падкрэсьлілі, што супрацьстаяць высокатэхналягічным фэйкам асабліва важна ў сьвятле выбараў у Эўрапарлямэнт, якія адбудуцца ў чэрвені. Акрамя таго, дыпфэйк-тэхналёгіі могуць быць выкарыстаныя і на іншых выбарах, якія адбудуцца на працягу найбліжэйшага году.

    Прадстаўнік Meta у Эўразьвязе Марка Панчыні заявіў:

    «Напярэдадні выбараў мы адкрываем Цэнтар выбарчых апэрацый, каб адсочваць магчымыя пагрозы і прыбіраць іх у рэжыме рэальнага часу».

    Перад новай камандай будуць стаяць тры задачы:

    • змагацца з дэзынфармацыяй,

    • выяўляць і спыняць яе аўтараў і распаўсюджвальнікаў,

    • супрацьстаяць выкарыстаньню тэхналёгій штучнага інтэлекту для стварэньня фэйкаў.

    У заяве Meta сказана, што ў Цэнтры выбарчых апэрацый экспэрты самой кампаніі будуць супрацоўнічаць з 26 незалежнымі эўрапейскімі арганізацыямі, якія займаюцца фактчэкінгам у галіне палітычных тэхналёгій. Праца па праверцы сапраўднасьці палітычнай інфармацыі ў фэйсбуку, інстаграме і Threads будзе весьціся на ўсіх мовах Эўразьвязу. Асобная ўвага будзе аддадзена пошуку дыпфэйкаў, створаных з дапамогай генэратыўнага ШІ. У лік экспэртаў Meta ўваходзяць спэцыялісты ў сфэры выведкі, аналітыкі, распрацоўкі, дасьледаваньняў, палітыкі адносна кантэнту і юрыспрудэнцыі.

    Чытайце яшчэ:

    Методы Хенка ван Эсса для поиска в соцсетях: Facebook

    Штучны інтэлект пакуль не заменіць журналістаў, затое можа ім дапамагчы. Даем лайфхакі

    Личные аккаунты нужно держать закрытыми? Изучили советы по безопасности в соцсетях

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці