Месца сустрэчы змяніць нельга: Hrodna Media Room запрашае 19 верасня
У Гродне пачынае працу гарадзенскі MediaRoom – сталае месца сустрэч з вядомымі журналістамі, уплывовымі блогерамі, людзьмі, якія ўплываюць на беларускую інфармацыйную прастору.
Першая сустрэча-дыскусія адбудзецца 19 верасня. Госцем будзе вядомы журналіст, палітолаг, медыякансультант Аляксандр Фядута. Тэма сустрэчы: “Дэвальвацыя ведаў, адукацыі і з імі чалавека: што ў такой сітуацыі выратуе беларусаў?”
Адказ на гэта пытанне ўдзельнікі сустрэчы паспрабуюць знайсці 19 верасня, у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3).
Пачатак: у 18.30
Уваход вольны.
Hrodna Media Room адкрыты для ўсіх, хто цікавіцца і займаецца журналістыкай. Сустрэчы з цікавымі людзьмі, дыскусіі на вострыя тэмы, конкурсы, выставы і магчымасці павучыцца ў прафесіяналаў — кожны знойдзе тут нешта на свой густ. Сачыць за навінамі Hrodna Media Room можна на адмыслова створанай старонцы ў Фэйсбуку