“Медыя Беларусі: выклікі і шанцы”. Вялікая канферэнцыя 13–14 лютага
13–14 лютага ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” збірае калег на двухдзённую канферэнцыю, прысвечаную заканадаўству ў сферы СМІ, захаванню стандартаў журналістыкі і эканамічным умовам працы рэдакцый.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны супрацоўнікі нацыянальных і рэгіянальных СМІ, прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства замежных спраў, Міжнароднай федэрацыі журналістаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У працы канферэнцыі плануецца ўдзел прадстаўнікоў Офіса АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, медыяінстытута Fojo, Саюза журналістаў Літвы, Саюза журналістаў Азербайджана і іншых міжнародных экспертаў.
Канферэнцыя пройдзе ў гатэлі “Еўропа” (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 28). Калі Вы не атрымалі запрашэнне, але хочаце прыняць удзел у канферэнцыі, звяжыцеся з намі — press@baj.by.
Праграма канферэнцыі — тут.