«Маўчанне перастала быць выратавальным абярэгам»: Юрый Дудзь рэзка выступіў на ўручэнні прэміі «Чалавек года»
Расійскі журналіст Юрый Дудь трэці раз стаў уладальнікам прэміі «Чалавек года» часопіса GQ. Прэмію ён атрымаў як дакументальны рэжысёр і «галоўны твар расійскага YouTube».
Выступаючы з прамовай, ён заклікаў аўдыторыю «не маўчаць» аб палітычных праблемах у Расіі. Запіс выступу размясціў у Twitter «мбХ Медыя».
«У мяне ёсць просьба. Калі ў Расіі ў наступны раз будуць дубасіць чарговых простых прахожых дубінкамі, калі будуць красці наступны вагон дзяржаўных грошай, калі будуць укідваць новы пачак макулатуры ў выбарчую скрыню, я вельмі прашу вас гаварыць пра гэта, а не маўчаць.
Мне здаецца, што маўчанне ўжо перастала быць выратавальным абярэгам. Калі ты маўчыш, не значыць, што ты ў доміку. Прыйсці могуць у любы домік, нават калі гэты домік знаходзіцца на Рублёва-Успенскай шашы. А раз няма розьніцы, то я не разумею, чаму трэба сустракаць бязмежжа маўчаннем, а не сустракаць яго твар у твар.
Я разумею, што шмат хто кажа: «Слухай, мы ўсё разумеем, усіх шкада, усё цяжка; мы ўсе разумеем, з усім згодныя, але вельмі ня хочацца пазбавіцца рамяства, вельмі ня хочацца пазбавіцца самарэалізацыі».
Тут я магу працытаваць толькі адзін важны расійскі панк-гурт (Lumen): «Тот, у кого есть мозги и руки, никогда не умрет от голода и скуки». Нейкую працу змог знайсці нават я. Вы значна разумнейшыя, значна больш адукаваныя і проста лепшыя за мяне, таму я ўпэўнены, што вы зможаце знайсці такую працу значна прасцей. Дзякуй вам вялікі».