• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марына Сіманава. Як сапраўды праходзіла размеркаванне на журфаку

    Кожны год напрыканцы красавіка маладыя амаль дыпламаваныя журналісты б'юцца ў гістэрыцы ля кабінета 303. Або іншага, гэта насамрэч неістотна. Прыкладна ў такім ключы выйшаў матэрыял «Еўрарадыё» пра сёлетняе размеркаванне. Мяне гэта асабліва не абурыла б, калі б фразы-цытаты былі дакладныя, а тэкст не такі павярхоўны. Так што давайце я раскажу, як усё адбывалася на самой справе.

    Сапраўды, заявак у гэтым годзе было мала. Колькі дакладна — не ведаю, спісаў я не бачыла. Бачылі толькі тыя, хто ў гадзіну «ікс» прыйшоў без уласнага запыту. Ад гэтых рэдкіх людзей мы і даведаліся, што Гомельская вобласць сёння ў пашане. Камусьці нашэптвалі на вуха «Бяры Добруш», а нехта выбіраў з трох Брагінаў. У тым ліку і дзяўчына з Мінска, якая своечасова не абзавялася пярсцёнкам на пальцы і не схадзіла на паклон у дзясятак рэдакцый.

    Так, вось так тапорна гэта ўсё і вырашаецца. Журфак наогул падзелены на два лагеры. Адны паўтараюць: «Вучыцеся, за жыццё яшчэ напрацуецеся», іншыя гнуць лінію: «Ды каму патрэбна ваша літаратура!». Рэдкім студэнтам атрымліваецца ўсё паспяхова сумяшчаць.

    Яны і прыхільнікі другога лагеру пятнічным вечарам адзначалі ўдалае размеркаванне ў барчыку. Першы лагер тужліва вяртаўся дадому. Таму што калі ты з батанскім бляскам у вачах да пятага курса пішаш ўсе-ўсе практычныя працы і рэфераты, а ў рэдакцыю прыходзіш толькі на месяц практыкі, то да канца пятага курса разумееш: нікому ты наогул не патрэбны! Ну праўда, якая салідная рэдакцыя пры сваім розуме возьме пяцікурсніка з вуліцы на добрым слове? Нават тым, хто адпрацаваў па тры гады часам адмаўляюць. «Ты, гэта, прыходзь, калі што, пішы, але кабалу прымаючай арганізацыі мы на сябе ўзвальваць не хочам». А Брагін хоча.

    Але такіх клінічных выпадкаў я не сустракала. Таму размеркаванне ў нас прайшло добра. Асабліва радаваліся студэнты спецыяльнасці «Друкаваныя СМІ», адміністрацыя вырашыла дамагчыся сусветнай справядлівасці і паставіла іх у канец спісу. Каб усе смачныя кавалачкі з акладам у паўтара ляма іншыя расхапалі. І хто б мог падумаць — парачка заявак да нас усё ж дайшла. Бо за месяц пасля папярэдняга размеркавання хтосьці паспеў згуляць вяселле, а нехта праўдамі-няпраўдамі выбіў сабе заяўку. Нам яшчэ ў сакавіку казалі: «Звычайна пасля размеркавання на журфаку надыходзіць шлюбны перыяд. Гэта прыносіць шмат галаўнога болю з дакументамі. Таму, калі ласка, пачынайце цяпер». І многія прыслухаліся да закліку.

    Маладыя ўсіх спецыяльнасцяў выходзілі з кабінета адна за адной са свабодным дыпломам у перспектыве. Былі і іншыя задаволеныя студэнты — яны выбілі з працадаўцы два гады ўпэўненасці. Наўскідку, 80% людзей прыйшлі з асабістымі заяўкамі, 17% з пасведчаннямі аб шлюбе. І ўсіх іх адправілі, куды самі дзеткі захацелі. Неяк не сыходзіцца карцінка з тымі жахлівымі прагнозамі, якія нам сыпалі на галовы выпускнікі мінулых гадоў. Маўляў, хочаце ці не, а ў глуш запруць… Не было такога, зуб даю!

    А слёзы ўсё ж былі. Тая самая дзяўчынка з пакуль яшчэ не атрыманым чырвоным дыпломам, якую быццам бы адправілі ў Буда-Кашалёва. Я не магу гэтага пацвердзіць, бо чалавек быў не ў стане гаварыць. Але з вартых даверу крыніц стала ясна: уласная заяўка была, мякка кажучы, не па профілі (напаўненне сайта нейкай арганізацыі, з журналістыкай ніяк не звязанай). Ну тут ужо сам здаровы сэнс загадаў, як той казаў.

    Плакалі і ў маёй групе. У дзяўчыны дамова на мэтавае. Яна ад яго не адмаўляецца, але спрабуе памяняць раён на суседні, каб жыць з законным мужам (пажаніліся не дзень таму, а больш за год). Абедзве рэдакцыі згодныя, факультэт не супраць. Вось толькі не хапае даведкі ці то ад юрыстаў, ці то з аддзела кадраў. Улічваючы той стос дакументаў, з якімі студэнтка бегала па кабінетах, даведка будзе называцца «Сцвярджаю, што я не вярблюд». Спадзяюся, усё вырашыцца на яе карысць.

    А я адношуся да тых прыблізна 17%. Толькі ў мяне ўсё напраўду, ужо прыстойны «стаж» назапасіўся. І свабодны дыплом таксама будзе. Але гэта хутчэй сумна, чым выдатна. Не, мяне ўсё задавальняе — для фрылансера гэта лепшы са сцэнароў. Але ж з Мінска ні адной заяўкі! З іншых абласных цэнтраў таксама нічога не прыйшло. Затое Брагін, што свеціцца ад радыяцыі, абураецца: да іх быццам бы (па інфармацыі «Еўрарадыё») які год ніхто не даязджае. А вы паабяцайце, што ў дзень палучкі будзеце талоны на малако даваць! Глядзіш, і дзяўчынкі, што не нараджалі яшчэ, пацягнуцца. Асілкаў гадаваць, глыбінку падымаць.

    У гэтым годзе туды таксама не даедуць. Дзяўчаты, якія адхапілі «шчаслівы» квіток, хочуць пераразмеркавацца. Чаму яны гэта робяць, зразумела ўсім. Чаму каторы год нічога не змяняецца — таксама быццам ясна. Як разбурыць гэтае замкнёнае кола, таксама хапае дарадцаў. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

    А мараль гэтай байкі такая: хопіць наракаць на сусветную несправядлівасць, у тым ліку і на журфаку. Большасць праблем вырашаецца імклівым ўзняццем месца, дзе спіна губляе высакародную назву, з канапы. Не ўсё, але ў нашых руках!

    Марына Сіманава, добра размеркаваная студэнтка. Нас шмат.

    Абмяркоўвайце ў каментах!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці