Аўтары Telegram-каналаў змогуць размяшчаць платны кантэнт і атрымліваць данаты ад карыстальнікаў
Telegram анансаваў інструменты для манетызацыі кантэнту.
У прыватнасці, аўтры каналаў змогуць размяшчаць платныя фота і відэа. Для іх прагляду карыстальнікі павінны будуць заплаціць пэўную колькасць «зорак» — такая ўнутраная валюта з’явілася ў дадатку ў мінулым месяцы, паведамляе «Детектор медіа» са спасылкай на прэс-службу Telegram.
Акрамя таго, карыстальнікі змогуць данаціць аўтарам з дапамогай рэакцый, ахвяруючы «зоркі» адміністратарам каналаў, піша dev.by.
Стваральнікі кантэнту могуць выкарыстоўваць «зоркі», каб атрымліваць узнагароды ў крыптавалюце Toncoin або зніжку на рэкламу, з дапамогай якой яны могуць прасоўваць свае каналы.
Таксама адзначацца, што ў мэсэнджары запусцілі пошук гісторый па хэштэгах. Гэта дазваляе хутчэй знаходзіць патрэбнае змесціва, захоўваючы налады прыватнасці.