• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Маладзечанская газета» прапанавала адцэнзураваць праграму кандыдата ў дэпутаты

    Галоўны рэдактар Маладзечанскай газеты Віталій Крупянькоў «прапанаваў» кандыдату ў дэпутаты па Маладзечанскай выбарчай акрузе №72 Валянціну Цішко прыбраць першы сказ праграмы Руху «За Свабоду», дзе гаворыцца пра адсутнасць дэмакратыі і свабодных выбараў у Беларусі.

    Пра гэта піша сайт Руху “За Свабоду”.

    Па словах Валянціна Цішко, ён не першы год знаёмы з галоўным рэдактарам выдання, таму, на ягоную думку, гэта звычайная перастрахоўка з боку Крупянькова. Да тэксту кандыдата рэдактар прэтэнзіяў не меў, заўвагі былі толькі да праграмы Руху. Таму, каб выбаршчыкі маглі азнаёміцца з астатнімі пунктамі праграмы Руху «За Свабоду», кандыдат пайшоў на кампраміс з выданнем, і прыняў праўкі.

    Публікацыя праграмы Руху «За Свабоду» і кандыдата ў дэпутаты Валянціна Цішко ў Маладзечанскай газеце запланаваная на сераду 30 кастрычніка. Заснавальнікамі выдання з’яўляюцца Маладзечанскi раённы выканаўчы камiтэт і Маладзечанскi раённы Савет дэпутатаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці