Маладзечанская філія БАЖ правяла выніковы сход
13 снежня Маладзечанская філія БАЖ на сходзе падвяла вынікі сваёй працы ў 2019 годзе.
Старшыня філіі Зоя Хруцкая распавяла пра актыўнасці філіі, што адбываліся цягам года. Гэта трэнінгі па медыяцыі і праве на атрыманне інфармацыі, сустрэчы, дзе абмяркоўвалі гендарныя стэрэатыпы.
Самым запатрабаваным па колькасці наведнікаў стаў двухдзённы трэнінг па краязнаўстве, на які прыехалі ўдзельнікі з Мінска, Вілейкі, Глыбокага, выступілі краязнаўцы і журналісты, якія пішуць на гістарычную і краязнаўчую тэматыку.
Сябры філіі перамагалі ў конкурсах ГА «БАЖ» “Вольнае слова” і “Ведай. Кажы. Вучы”, удзельнічалі ў курсах БАЖ “Аналітыка” і “Менеджар інфармацыі”, атрымалі дыпломы аб заканчэнні лідарскага курса БАЖ.
На этапе планавання дзейнасці філіі на 2020 год удзельнікі прапанавалі трэнінгі па спартыўнай журналістыцы, інтэрв’ю, відэаздымцы, прэс-тур у Полацк.
У філію прынялі новага сябра — журналістку “Рэгіянальнай газеты” Настассю Уткіну.