• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Максім Жбанкоў: Смецце на далоні. Заўтра належыць пасрэднасцям

    clipboard04.jpg

    Вырабілі культур-энэрджайзер Глеб Лабадзенка з суполкай “Мова нанова” прома-ролік свайго праекту. Прасцюткі як верабейка: сэксі Вінцэнт у пошуках беларускамоўных прыгодаў залятае на свядомую аўтамыйню і лёгка здымае ажно дзвюх дзявуль перад носам прыфігелага расейскамоўнага дзецюка. У сюжэце таксама прэзентаваныя: часопіс Max­im (негатыўна), суперстар Саладуха (завочна, негатыўна), беларускамоўны дзялок у вышымайцы (пазітыўна) і свядомыя красуні (на думку аўтараў, пазітыўна – у сукенках і белых шорціках).

    Хутка панабеглі ў фэйсбук крытычныя інтэлектуалы і збілі аўтараў на горкі яблык: сцэнар абы што, знята абы як, мантаж нулявы. І ўвогуле татальны сэксізм і гендэрны тэрор. Самыя памяркоўныя палічылі ролік прыхаваным здзекам з герояў – маўляў, гэта ўсё дэканструкцыя культурных шаблонаў. Ха-ха.

    clipboard02.jpg

    Ролік зацята разбіралі паводле прафесійных стандартаў. Тут спрачацца няма з чым: ён сапраўды збудаваны нягегла і неахайна.

    Але ж і сеткавым дыскутантам варта супакоіцца: гэты зварот не да вас. А да носьбітаў простых жарсцяў і банальных гендэрных раскладаў. Да тых, хто не шукае (ды не заўважае) дасканалай формы і глыбокага зместу. І ставіцца абыякава да найноўшых (як на наш аграгарадок) плыняў гуманітарнага дыскурсу. Падазраю, што гэта большасць нацыі. Патэнцыйныя рэкруты “Мовы нанова”.

    Гэта тыя, хто яшчэ не “свой” – бо “свае” шануюць уласную беларускасць прыватна і патрэбы ў супольных трэнінгах (ужо) не маюць. А тутэйшага “несвайго” лягчэй за ўсё прывабіць простымі заманушкамі: кажы па-беларуску – і ўсе дзеўкі твае! Гэта для хлопчыкаў. Гамані на мове – і здымеш плэйбойчыка! Гэта ўжо – для дзяўчат.

    Дурноцце? Для прасунутых – так, трэшачок. А вось для тых, хто не ў тэме, – тое што трэба. Інэрцыйныя расклады масавай свядомасці паснулага “цэнтру Эўропы”. Родная і блізкая лухта.

    clipboard03.jpg

    Лабадзенка шчыруе на ніве папсавізацыі беларускасці. Ён вырабляе беларусбургеры. Бессэнсоўна тут чакаць шляхетнасці ды вытанчанасці. Бо маскульт па вызначэнні ёсць гульнёй з нацыянальным падсвядомым. Падставовым. Абмяжаваным. Тармазнутым. І таму попс заўсёды мае прысмак здаровага ідыятызму. Хочаш народнай любві – зрабі Саладуху. Глеб і зрабіў. Сувымерна першаўзору. Чотка пралічыў патэнцыйнага кліента.

    Вядомыя рэчы: у канкурэнцыі медыяплыняў перамагае не лепшы, а найбольш зразумелы. Недасканалы, як я. Заклапочаны, як ты. Неўцямны, як мы ўдвох.

    З чымсьці падобным гуляліся Саша і Сірожа, Марціновіч са сваім “Сфагнумам”, Курэйчык у “ГараШы”. Фэйсбучныя мысляры, дарэчы, памыляюцца: гэта не трэш. Брутальны выклік і эстэтычная партызанка тут прысутнічаюць фрагментарна і сарамліва. Больш падставаў лічыць ўсю пазначаную лінейку – ад зялёнага Міхалка да сталага Лабадзенкі – спробамі народнай (чытай: папсовай ці камерцыйнай) культур-вытворчасці. Пошукамі айчыннай культуры пасрэднасці.

    clipboard01_0.jpg

    Праект Беларусь (па вызначэнні Сяргея Дубаўца) незваротна выходзіць з‑пад кантролю патэтычна-рамантычных контр-элітаў, каб паціху ператварыцца ў супольны фан. Маем новы фармат інтэлектуальнай прысутнасці і адпаведнае размеркаванне роляў: замест поля канструявання і засваення сэнсаў ды канцэптаў – глабальны цыркус з падзелам на забаўляльнікаў і спажыўцоў іх паслуг. Гэта не хвароба. Гэта новая сітуацыя. Перазагрузка. І “Мова нанова” – яе люстэрка.

    Да новых элітаў нацыі трэба саспець. І адзіны шлях тут – праз часы пасрэднасці. Праз адбудову падмуркаў новай свядомасці. Праз смеццевы вецер. Таму рыхтуйцеся: далей будзе больш. Больш белых шорцікаў, патасных хлопчыкаў, беларускамоўных коцікаў, нацыянал-стрыптызу, міністраў ў саколках з Багдановічам і dig­i­tal archaicа ў гіпермаркетах. Так пераможам… І не кажыце потым, што марылі не пра тое.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці