• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Макрон абвясьціў вайну «фэйкавым навінам»

    Аб галоўных крамлёўскіх інфармацыйных рэсурсах для вонкавага карыстаньня ўспаміналі днямі ў Францыі. Прэзыдэнт Макрон адкрыта называе RT і Sputnik органамі прапаганды.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/3c84837f-67c3-4fde-96b7-6c416eba0861_w1023_r1_s.jpg

    RT тым ня менш атрымаў ад францускіх уладаў ліцэнзію на трансьляцыю і запусьціў францускую вэрсію каналу ў сьнежні летась. Але Макрон сваіх слоў не забыўся і анансаваў закон супраць fake news і замежнай прапаганды.

    «Навагодні падарунак» журналістам ад францускага прэзыдэнта

    На традыцыйнай сьвяточнай сустрэчы Эмануэль Макрон паабяцаў: ён паспрабуе, каб fake news больш не азмрочвалі мэдыя-прастору краіны.

    «Мы занясем у заканадаўства зьмены, якія дапамогуць абараніць дэмакратыю ад фэйкавых навінаў», — сказаў ён.

    Згодна з законам, прапанаваным прэзыдэнтам:

    • сайты навінаў раскрыюць сваіх спонсараў;

    • карыстальнікі змогуць скардзіцца на фэйкі ў суд, які атрымае права блякаваць альбо фальшыўку, або ўвесь партал;

    • мэдыя-рэгулятар зможа спыняць працу замежных СМІ, абвінавачаных у прапагандзе;

    • дзейнічаць гэтыя правілы будуць у пэрыяд перадвыбарных кампаній.

    Макрон vs фэйкі

    Стаўленьне да фэйкаў у Эмануэля Макрона асаблівае. Год таму, балятуючыся ў прэзыдэнты Францыі, ён быў мішэньню мноства фальшывак. Пляткарылі аб яго асабістым жыцьці, казалі пра афшорныя рахункі на Багамах.

    Пры чым тут RT

    Крыніцай і плятформай для многіх фэйкаў, лічыць Макрон, былі расейскія вэб-парталы Sput­nik і RT. «Гэта не сапраўдныя СМІ», — заявіў ён на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у траўні летась.

    Прайшло паўгода, і, нягледзячы на пазыцыю прэзыдэнта, у Францыі запрацаваў тэлеканал RT.

    Неўзабаве пасьля гэтага Эмануэль Макрон прапанаваў новы закон для барацьбы з фэйкавымі навінамі.

    Ідэя не бездакорная

    У добрага пачынаньня нямала крытыкаў. І гэта ня толькі тыя, хто баіцца дзяржаўнай цэнзуры. Па-першае, незразумела, чым новы закон лепшы існуючых:

    • У Францыі з 1880‑х існуе закон, які забараняе публікацыю і распаўсюд паклёпу.

     

    Другая прэтэнзія да «закону Макрона»: невядома, што менавіта можна лічыць fake news. Ці то ўсё памылковыя навіны, ці то выключна зламысныя.

    • Што такое fake news? Як вызначыць, што зьяўляецца фэйкам? Калі інфармацыя апублікаваная зь найлепшых памкненьняў, але аказваецца памылковай, ці трапляе яна пад вызначэньне fake news?

     

    Абвінавачваюць ініцыятыву прэзыдэнта і ў абмежаванай сфэры ўжываньня. Крыніцай фэйкаў Эмануэль Макрон лічыць СМІ з Расеі, але паўплываць на іх закон, прыняты ў Францыі, усё роўна ня зможа. Ды і ў сацыяльных сетак ёсьць шчыліны на выпадак, калі аўтары не захочуць зьнішчаць свой фэйк.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці