Магілёўскага журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага не выпусцілі пасля 10 сутак
Як паведамляе MAYDAY.TEAM, адміністратыўны арышт павінен быў скончыцца каля 20 снежня, аднак і сёння з ІЧУ Алесь Сабалеўскі не выйшаў.
Па інфармацыі праваабаронцаў, на блогера склалі новы адміністрацыйны пратакол «за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» і прызначылі новы арышт.
Нагадаем, Алеся Сабалеўскага затрымалі ў аўторак 12 снежня — міліцыянты прыйшлі па яго прыкладна а 10‑й раніцы і затрымалі проста на працы. Сябры спадзяваліся, што ўсё абмяжуецца праверкай тэлефона, і не пазней як праз тры гадзіны Алесь апынецца на волі. Аднак яго пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда, які пастанавіў пакараць арыштам.
Паводле знаёмых Алеся Сабалеўскага, апошнім часам ён адышоў ад журналісцкай дзейнасці, і сённяшняе месца яго працы не звязанае з медыя.
Чытайце яшчэ:
В газете со дня основания, родственник тренера сборной по баскетболу — что известно о новом главреде «Прессбола»
У Брэсце распавялі пра наклады дзяржаўных раёнак і агучылі задачы для прапагандыстаў
Што здарылася з журналісткай Марынай Біруковай, якая загінула ў Варшаве