Магілёўскага журналіста Аляксандра Сідарэўскага аштрафавалі на 50 базавых велічынь
Суд Ленінскага раёна Магілёва пакараў журналіста-фрылансера Аляксандра Сідарэўскага штрафам у памеры 50 базавых велічын (1350 рублёў) паводле адміністрацыйнага артыкула 22.9 за супрацу з замежным СМІ.
Суддзя Вікторыя Палякова прызнала Сідарэўскага вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ за тое, што ён даслаў на сайт тэлеканала «Белcат» відэа пра суд над старшынёй Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімірам Шанцавым.
Сам Сідарэўскі сцвярджаў у судзе, што не ў яго сілах вырабіць прадукцыю СМІ, паколькі гэтым можа займацца толькі рэдакцыя, а перадаў «Белcату» знятага ім відэа як свабодны журналіст. Тэлеканал не быў абавязаны ні браць, ні выкарыстоўваць той відэазапіс у сваім сюжэце.
Ніякага пацверджання працоўных адносін Аляксандра Сідарэўскага з тэлеканалам “Белсат” на судзе абвешчана не было.
Падчас разгляду адміністрацыйнай справы Сідарэўскі таксама ўказываў, што раней, 12 кастрычніка 2020 года, суддзя суда Магілёўскага раёна Максім Курпачэнка пакараў яго 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных вулічных акцыях (ч. 3 арт. 23.34 КаАП). На тым судовым пасяджэнні Сідарэўскі прадаставіў дакументы аб супрацоўніцтве з «Белcатам», даказваючы, што ён не быў удзельнікам акцый, а выконваў функцыі журналіста замежнага СМІ, хоць і без акрэдытацыі.
Суд, тым не менш, не стаў разглядаць справу па арт. 22.9 КаАП, тым самым не прызнаўшы Сідарэўскага супрацоўнікам замежнага сродку масавай інфармацыі.
Дадзеныя довады не паўплывалі на рашэнне суддзі Паляковай, якая 29 кастрычніка прызначыла незалежнаму журналісту чарговы сёлета штраф.
Аляксандр Сідарэўскі намераны абскардзіць вердыкт суда Ленінскага раёна Магілёва ў Магілёўскім абласным судзе.
Над Сідарэўскім, між тым, па-ранейшаму “вісіць” пакаранне ў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, вынесеннае судом Магілёўскага раёна 12 кастрычніка за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Журналіста ў любы момант могут затрымаць і пасадзіць пад варту.
Рашэнне суда Магілёўскага раёна аб 15-сутачным арышце журналіста ўжо было абскарджанае ў Магілёўскім аблсудзе. Суддзя Ігар Зямцоў 23 кастрычніка адхіліў скаргу журналіста і пакінуў рашэнне суда Магілёўскага раёна без зменаў. Такім чынам рашэнне пра арышт журналіста ўступіла ў законную сілу.