«Лёгіка ў Чаргінца — адабраць і падзяліць. На сваю карысьць», — незалежныя выдаўцы
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на зьезьдзе СПБ выступіў з ініцыятывай адлічваць у Літфонд «сродкі ад продажу замежнай літаратуры, якая ўвозіцца з-за мяжы, і кніг, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі». Ён кажа, што гэтыя сродкі пойдуць на разьвіцьцё беларускай літаратуры. Як да гэтай ідэі ставяцца незалежныя выдаўцы, якіх Чаргінец прапануе абкласьці яшчэ адным падаткам?
Дырэктар Літаратурнага дома «ЛогвінаЎ» Ігар Логвінаў ініцыятыву Мікалая Чаргінца ацаніў так:
Па-другое, гэтыя 3%, якія прапануе Чаргінец, усё адно будуць праплочваць нашы пакупнікі. І Беларусь ужо даўно ня „самая чытаючая дзяржава“. У нас і так кнігі ўжо ў некалькі разоў даражэйшыя, чым у Расеі, тыя ж расейскія кніжкі. І ўвядзеньне яшчэ аднаго падатку наагул „абрушыць“ чытаючую публіку.
Ну, і па-трэцяе, гэты ўдар па незалежных выдавецтвах, адпаведна, ударыць менавіта па беларускай літаратуры. Таму што асноўная маса беларускіх актуальных аўтараў друкуецца менавіта ў незалежных выдавецтвах. А ў дзяржаўных выдавецтвах выходзяць двухтомнікі Анатоля Рубінава і да яго падобных. Калі ўвядуць такі падатак, то мы за нашы ж грошы атрымаем такую літаратуру, якую любіць Чаргінец».
Дырэктар выдавецтва «Галіяфы» Зьміцер Вішнёў саму ідэю адлічваць пэўны працэнт на разьвіцьцё беларускай літаратуры ацэньвае як нядрэнную, але не разумее, чаму гэта тычыцца менавіта незалежных выдавецтваў. Тым больш што менавіта незалежныя выдавецтвы працуюць зь беларускімі аўтарамі. 90% кніг, якія ён выдае, — беларускамоўная літаратура:
Што тычыцца нашых незалежных выдавецтваў, яны і так на мяжы выжываньня. Працуецца сёньня незалежным выдавецтвам вельмі цяжка, асабліва тым, хто працуе зь беларускай кнігай. І яшчэ адно пытаньне: а чаму гэта тычыцца толькі незалежных выдавецтваў? То бок возьмуць з нас, недзяржаўных, і перададуць дзяржаўным, якія і так маюць датацыі зь бюджэту?»