• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лукашэнка заявіў, што Пачобут нібыта сам не хоча ехаць у Польшчу

    На сённяшняй сустрэчы з прадстаўнікамі нацыянальных супольнасцяў, якія жывуць у Беларусі, Лукашэнка заявіў, што палітвязень Андрэй Пачобут, маўляў, сам не хоча памяняць беларускую турму на Польшчу.

    Андрэй Пачобут на судзе. Фота: БелТА

    «Добра, забірайце. А ён кажа: «Я туды не паеду, мне не трэба», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

    Няма інтарэсу забіраць Пачобута, як сцвярджае Лукашэнка, і ў польскіх уладаў:

    «А яны і не хочуць яго забіраць. Проста гэта стала палітычнай разменнай манетай».

    За кампанію дасталося і амерыканцам:

    «Вы бачыце, што выкарыстоўваюць любую нагоду для таго, каб абвастрыць адносіны. І палякам гэта не трэба, і цяперашняму кіраўніцтву Польшчы гэта не трэба. Яны гэта разумеюць. Але «дзядзька Сэм» прымушае. Амерыканцам трэба, каб тут, у Еўропе, была вайна. Тады яны будуць у фаворы».

    Палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года, цяпер ён адбывае прысуджаны яму лукашэнкаўскім судом 8‑гадовы тэрмін зняволення.

    Раней пра тое, што Пачобута нібыта гатовыя былі выпусціць з умовай, што яго забярэ на тэрыторыі Беларусі сам міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, казаў прапагандыст Юрый Васкрасенскі. Паводле каментара польскага МЗС, гэтая прапанова Васкрасенскага «не ўпісваецца ні ў адзін канон двухбаковых адносін».

    Почобут был готов уехать из Беларуси — Rzeczpospolita

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці