• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лукашэнка забараніў Skype, ААЦ яго дазволіў. Адміністрацыя Лукашэнкі: «Так і трэба»

    Адміністрацыя Лукашэнкі адказала на запыт Свабоды. У дазволе ААЦ на выкарыстаньне Skype і Viber пасьля іх фактычнай забароны ўказам Лукашэнкі там ня бачаць нічога дзіўнага.

    У сакавіку 2016 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб удасканаленьні парадку перадачы паведамленьняў электрасувязі», які забараняў шэраг «праграмных і тэхнічных сродкаў», пад апісаньне якіх падпадалі папулярныя мэсэнджэры Skype і Viber (і, у залежнасьці ад трактовак, шмат усяго іншага).

    Дакумэнт забараняў «ужываць праграмныя і тэхнічныя сродкі, якія ў сукупнасьці выкарыстоўваюцца для пераўтварэньня пратаколу абмену зьвесткамі, па якіх перадаюцца галасавыя і іншыя паведамленьні электрасувязі ад абанэнта, які робіць выклік, і перадачы гэтых паведамленьняў абанэнту, як прымае выклік, з выкарыстаньнем абанэнцкіх нумароў, якія не належаць абанэнту, які робіць выклік».

    Даваць тлумачэньні па ўказе і зацьвердзіць нормы па процідзеяньні забароненым у ім рэчам абавязалі Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце. ААЦ патлумачыў: асноўнай мэтай указу зьяўляецца барацьба з «шэрым трафікам» на тэлефонных лініях (нелегальнай IP-тэлефаніяй), то бок тэлефанаваньнямі на гарадзкія і мабільныя тэлефоны праз інтэрнэт у абыход тэлефонных апэратараў.

    Але пазьней ААЦ дазволіў выкарыстоўваць IP-тэлефанію, забароненую ўказам Лукашэнкі, пасьля платнай рэгістрацыі ў адмысловым рэестры, а дзеяньне ўказу ня стаў распаўсюджваць на мэсэнджэры, у тым ліку Skype і Viber (хоць указ апісвае мэханізм дзеяньня іх сэрвісаў IP-тэлефаніі).

    І паводле адказу з адміністрацыі Лукашэнкі, які прыйшоў журналісту Свабоды, ААЦ выканала свае абавязкі, не скасоўваючы дзеяньня ўказу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці