• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старонкі ў Х Ганны Любаковай і Арцёма Шрайбмана сталі «экстрэмісцкімі»

    Cуд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» акаўнты ў Х (твітары) журналісткі Ганны Любаковай і аналітыка Арцёма Шрайбмана.

    Адпаведныя рашэнні былі прынятыя 2 і 3 верасня 2024 года. Пра гэта сведчаць абнаўленні ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    «Гэта служыць для мяне напамінам быць больш актыўнай на X», — пракаментавала Ганна Любакова.

    На яе акаўнт у гэтай сацсетцы падпісаныя больш за 140 тысяч чытачоў. Журналістка актыўна распавядае пра сітуацыю ў Беларусі для заходняй аўдыторыі.

    На старонку Арцёма Шрайбмана ў Х падпісаныя амаль 17 тысяч чалавек.

    Таксама ў спіс патрапілі старонкі ў твітары сястры Марыі Калеснікавай Таццяны Хоміч, дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага, прадстаўніка Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юліі Юхно.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці