• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Літвіна аб правах чалавека ў Беларусі: улада ішла на саступкі, але ціснула на журналістаў

    20 кастрычніка ў Вільні праходзіць ІV Беларускі праваабарончы форум. У ім бяруць удзел 29 праваабарончых арганізацый зь Беларусі.

    Прадстаўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна выказала на форуме прагноз, што ў хуткім часе беларуская ўлада не адмовіцца ад кантролю за ўсім грамадзтвам.

    «Таму праблемаў у нас ня стане менш. Хоць апошнім часам мы назіралі факты гнуткасьці ўлады. Гэта ўдзел у працэдуры ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду, гэта міжведамасны плян і сам факт сустрэчы галоўнага рэдактара „Народнай волі“ Ёсіфа Сярэдзіча з кіраўніком дзяржавы, пасьля якой нашы 9 незалежных выданьняў праз 11 гадоў былі вернутыя ў сыстэму дзяржаўнага распаўсюджаньня. Падзеі станоўчыя, але нельга іх разглядаць як прыкметы набліжэньня да дэмакратычных пераўтварэньняў. Гэта проста элемэнтарныя саступкі», — гаворыць Жана Літвіна.

    Час жорсткіх выпрабаваньняў і трыюмфу

    Пры гэтым Жана Літвіна зьвярнула ўвагу на «неверагодны перасьлед журналістаў падчас вясновых падзеяў»:

    «Прынята практыка ня даць журналістам прафэсійна падрыхтаваць інфармацыю і перадаць яе ў публічную сфэру. У сакавіку зафіксавана 123 парушэньні правоў журналістаў. За 9 месяцаў больш як 100 журналістаў былі арыштаваныя, а 10 пакараныя арыштам да 10 сутак. Вытрымаць гэта немагчыма, калі б разам з намі не былі праваабарончыя арганізацыі. Гэты вясновы час для журналістыкі — час жорсткіх выпрабаваньняў і трыюмфу. Бо журналісцкая супольнасьць зьведала, што такое шматтысячныя наведваньні сайтаў, рост аўдыторыі — гэта прыносіць асалоду ад прафэсіі. Падчас акцый людзі закрывалі сабой журналістаў, баранілі іх і не давалі затрымліваць».

    Удзельнікі ІV Беларускага праваабарончага форуму

    Трэба мяняць закон аб СМІ наконт акрэдытацыі

    Літвіна зьвярнула ўвагу на перасьлед журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ — ад пачатку году 45 журналістаў былі аштрафаваныя за працу без акрэдытацыі.

    «Адзінае, што можа ўратаваць, — гэта зьмена ў заканадаўстве, бо на сёньняшні дзень фрылянсэр, журналіст без акрэдытацыі, па-за законам, проста не чалавек. Гэта лёгкая здабыча для сілавых структураў. Нам складана адным справіцца з гэтым, і я заклікаю праваабаронцаў падтрымаць наш голас, каб унесьці зьмен аб СМІ».

    Іншая праблема, паводле прадстаўніцы БАЖ, гэта доступ да інфармацыі.

    «Нам патрэбна агульная кампанія ў грамадзтве за канстытуцыйнае права людзей ведаць тое, што адбываецца ў краіне. Каб яны маглі ажыцьцявіць сваё права на праўду».

    Паводле Літвіной, незалежных журналістаў узрушылі таксама выказваньні новага міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча пра тое, што рыхтуюцца новыя зьмены ў закон аб СМІ, якія будуць прадугледжваць яшчэ больш жорсткае рэгуляваньне за распаўсюдам інфармацыі ў інтэрнэце, і што гэта непасрэдна будзе перанесена на сацыяльныя сеткі.

    Агрэсіўная расейская прапаганда

    Аналізуючы сытуацыю ў Беларусі і рэгіёне пасьля мінулага праваабарончага форуму, Літвіна таксама адзначыла праблему, якая прыйшла з Расеі:

    «Адна з новых прыкметаў — гэта расейскія прапаганда. Як толькі пачаліся дзеяньні Расеі на ўкраінскай тэрыторыі, мы атрымалі вельмі агрэсіўную прапаганду. Да яе не было гатовае наша грамадзтва, у нашых людзей не было імунітэту. І трэба дапамагаць людзям супрацьстаяць гэтай прапагандзе і дапамагаць разабрацца».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці