Ліст салідарнасці да дэлегатаў з’езду ГА «БАЖ»
International Media Support (IMS) працуе дзеля глабальнай свабоды прэсы і забеспячэння лепшых і бяспечнейшых умоў, а таксама разумных законаў для мясцовых СМІ, якія пацярпелі ад канфліктаў і палітычных пераўтварэнняў.
З вялікай заклапочанасцю і салідарнасцю IMS сочыць за нягодамі, якія перажывае БАЖ і беларускія журналісты на працягу кіравання Лукашэнкі — і праблемы толькі ўзмацніліся з часу выбараў у жніўні мінулага года. Мы высока ацэньваем працу БАЖ і беларускіх СМІ — журналістаў і журналістак, прафесійных, нязломных і надзвычай адважных. Мы сапраўды ўражаныя мужнасцю і прафесійнай пазіцыяй сябраў БАЖ у сферы барацьбы за свабоду прэсы ў Беларусі і паляпшэння прафесійных стандартаў нават у такіх надзвычай складаных умовах.
Грамадзяне маюць права ведаць, а медыя — права гаварыць, і вы дэманструеце гэтыя прынцыпы нават у самых рэпрэсіўных абставінах.
Ад імя IMS мы жадаем вам добрага і дынамічнага кангрэсу. Мы далучаемся да паведамленняў з усяго свету — увесь свет салідарны з вамі.
З найлепшымі пажаданнямі і салідарнасцю,
Гульнара Ахундава, кіраўнік аддзела глабальнага рэагавання (IMS)
Эма Лігнеруд Боберг, дарадца па гендарных пытаннях і распрацоўцы праграм (IMS)
Гоар Хаджаян, менеджар праграмы (IMS)
Жыве Беларусь!