• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лідскі журналіст Юрый Дзяшук — на волі. Яго зноў пратрымалі ў ІЧУ некалькі дзён, а суд адправіў справу на дапрацоўку

    У судзе Лідскага раёна 5 лютага адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні журналіста-фрылансера Юрыя Дзешука, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

    У выніку судовага пасяджэння суддзя Ігар Кашко накіраваў справу на дапрацоўку, а журналіста — вызвалілі.

    Юрый Дзяшук быў затрыманы 3 лютага, да суда яго ўтрымлівалі ў ізалятары часовага ўтрымання. Супрацоўнікі Лідскага РАУС намагаліся затрымаць яго яшчэ 2 лютага, аднак з міліцыянтамі была дасягнутая дамоўленасць, што Дзяшук сам з’явіцца да іх на наступны дзень.

    Прычынай пераследу журналіста сталі падзеі, што адбываліся 18 студзеня ў зале Лідскага райсуда адразу пасля агалошвання крымінальнага прысуду грамадскаму актывісту Вітольду Ашурку. Тады людзі, якія прыйшлі падтрымаць Ашурка, пачалі праяўляць гучную эмацыйную рэакцыю на вынесены яму вырак. Нагадаем, што Вітольд Ашурак быў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.

    20 студзеня, праз два дні пасля гэтага, Юрыя Дзяшука  затрымалі ў межах распачатай крымінальнай вытворчасці паводле ч. 2 арт. 339 КК («Злоснае хуліганства») і на трое сутак змясцілі ў ІЧУ.

    Характэрна, што ў дачыненні Юрыя Дзешука няма аніводнага факталагічнага пацверджання ягонай віны. Больш за тое, відэазапісы з залы суда сведчаць акурат пра яго поўную невінаватасць падчас інцыдэнту 18 студзеня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці