• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лідарскі курс МФЖ-БАЖ: вучымся вырашаць канфлікты і быць фасілітатарамі

    Падчас чарговай сесіі лідарскага курса МФЖ-БАЖ увагу сябраў арганізацыі факусавалі на кіраванні канфліктамі і фасілітацыю, а Майк Джэмпсан — запрошаны госць з Велікабрытаніі — распавёў пра заходні досвед жыцця журналісцкіх асацыяцый.

    У першы дзень мерапрыемства маладыя лідары падсумавалі зробленае з часу мінулай сустрэчы. Адна з найбуйнейшых ініцыятыў, прыдуманых у межах курсу — «Эстафета добрых спраў». Сябры слонімскай суполкі БАЖ сабралі і перадалі навагоднія і калядныя падарункі землякам з няпростым лёсам. Таксама ў рэдакцыі “Газеты Слонімскай” адбыўся майстар-клас па вырабу кармушак для птушак. Пасля «Эстафета добрых спраў» паехала ў Лунінец.

    У хуткім часе на сайце «Беларускай асацыяцыі журналістаў» з’явіцца спецыяльная старонка, на якой будзе сабрана ўся інфармацыя пра агульнанацыянальную ініцыятыву, а на інтэрактыўнай мапе і ў тайм-лайне можна будзе пабачыць ход падзей.

    Падчас лекцыі «Фактары эфектыўнай дзейнасці каманды. Стадыі развіцця групы і ролі ў групе» маладыя лідары падрабязна разабраліся з важным пытаннем, якое можна сфармуляваць так: «Чаму актыўнасць груп і арганізацый можа ‘затухаць’ і што з гэтым рабіць?». Трэнер Вітаўт Руднік паказаў універсальную схему «SLON», якая адлюстроўвае стадыі фармавання, функцыянавання і распада любых арганізацый і суполак:

    «Стадыя функцыянавання можа доўжыцца вельмі доўга, але непазбежна наступіць момант пашырэння, за якой можа пачацца распад. Стадыя распада групы можа скончыцца лагічна, а можа пачацца новы віток фармавання, бурлення, нармавання… Такіх сланоў можа быць колькі заўгодна адзін за адным», — запэўніў трэнер.

    Кіраванне канфліктамі

    Наступны вялікі блок трэнінга — «Кіраванне канфліктамі». Канфлікты — тое, з чым непазбежна сутыкаюцца людзі і ў паўсядзённым жыцці, і, тым больш, лідары груп і арганізацый. Вельмі карыснай будзе схема стратэгіі паводзінаў у канфлікце:

    «Канфлікт — гэта разыходжанне інтарэсаў альбо перакананне зацікаўленых бакоў, што іх памкненні не могуць быць рэалізаваныя адначасова».

    Падчас цікавых практычных заданняў маладыя лідары БАЖ упэўніліся, што некаторыя канфлікты могуць быць вырашаныя ўсяго толькі дзякуючы тэхналогіі актыўнага слухання (гэты блок адпрацоўваўся падчас першай сесіі курса). Часам памкненні і інтарэсы зацікаўленых бакоў могуць быць рэалізаваныя адначасова.

    Алгарытм вышарэння канфліктаў, які будзе карысны для ўсіх, выглядае так:

    1) Заявіць пазіцыю.

    2) Пачуць і зразумець пазіцыю іншага бока.

    3) Прапанова ўсіх магчымых варыянтаў вырашэння сітуацыі.

    4) Аналіз прапановаў іншага боку.

    5) Адхіленне непрымальных прапаноў.

    6) Складанне агульнага спісу і выбар.

    7) Праверка, ці выконваецца прынятае рашэнне.

    Майк Джэмпсан прыехаў у Вільню з Велікабрытаніі. Прафесар з вялікім досведам у журналістыцы і працы  заходнееўрапейскіх журналісцкіх арганізацый не заангажаваны ў дзейнасць «Беларускай асацыяцыі журналістаў». Гэта дазволіла яму быць аб’ектыўным «журы», калі гэта можна так назваць, падчас прэзентацый удзельнікаў пра тое, якія перавагі дае журналістам сяброўства ў БАЖ.  Пунктаў, дарэчы, назбіралася шмат: ад «юрыдычная і прававая абарона» да «атрымліваеш магчымасць змяніць свет».

    Майк Джэмпсан шмат распавядаў пра журналісцкія арганізацыі Велікабрытаніі, пра досвед працы журналістам у Англіі і інш. А напрыканцы гэтай сустрэчы ўдзельнікі трэнінга складалі Кодэкс працы (не блытаць з этыкай!) журналіста. Цікава, што большасць пунктаў, прыдуманых беларускімі калегамі, супала з загадзя падрыхтаванымі фактарамі брытанскага прафесара.

    Фасілітатар — гэта…

    У апошні дзень трохдзённай сустрэчы гаворка пайшла пра фасілітацыю. Гэта вельмі істотная якасць як лідэра, так і проста актывіста любой групы. «Фасілітатар — спецыяліст па арганізацыі працэсу ўзаемадзеяння ўдзельнікаў сустрэчы альбо схода. Для фасілітатара самым важным з’яўляецца стварэнне спрыяльнай атмасферы для камунікацыі», — распавеў трэнер. Калі іншымі словамі, фасілітатар — як тамада на вяселлі. Ён не галоўны герой сустрэчы. Але робіць так, каб усім прысутным было ўтульна, а на сустрэчы была дасягнута мэта мерапрыемства.

    Падчас практычнага задання тры групы распрацавалі і правялі свае «сустрэчы» з іншымі ўдзельнікамі трэнінга. На гэтых «сустрэчах» вырашаліся працоўныя пытанні, якія могуць узнікнуць падчас функцыянавання БАЖ. Напрыклад, вызначэнне фармата мерапрыемстваў на будучыя БАЖынкі-2017.  Ці ўмоўнае «вырашэнне, хто паедзе сёлета прадстаўляць БАЖ на міжнароднай канферэнцыі журналісцкіх асацыяцый».

    Іншымі словамі, быць  лідарам — крута!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці