• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лепшыя фота свету можна пабачыць у Мінску

    У Сусветны дзень свабоды прэсы ў Мінску адчынілася выстава World Press Photo. Дэманструюцца фотаздымкі-пераможцы найбуйнейшай і самай прэстыжнай штогадовай прэміі ў галіне фотажурналістыкі.

    Выстава World Press Pho­to праходзіць у Мінску трэці раз. Але ўпершыню ў «вялікім фармаце» — фотаздымкі размешчаныя на выставачных стэндах і занялі палову ангару ЦЭХу. Беларусь адна з першых пабачыць WPPh 2016, а затым выстава наведае каля 100 гарадоў у 45 краінах на працягу года. 

    Выставу можна паглядзець у Мінску ў прасторы ЦЭХ (першы паверх), вул. Кастрычніцкая, 16 (ст. м. “Першамайская”). 

    Куратар выставы Лоўрэнс Кертвег распавёў, што людзі не заўсёды хочуць бачыць настолькі рэалістычныя фота. І часам нават гавораць, што выставу варта паказваць не ў поўным аб’еме.

     

    Намінацыя World Press Pho­to за лепшы здымак адзначае фатографа, візуальная творчасць і майстэрства якога дазволілі зрабіць здымак, які злавіў або прадставіў значную з журналісцкага пункту гледжання падзею мінулага года.

    Здымак Рычардсана (які таксама атрымаў першае месца ў намінацыі “Гарачыя навіны”) паказвае бежанцаў, якія перасякаюць сербска-венгерскую мяжу побач з в. Хоргаш (Сербія) і в. Роске (Венгрыя). Здымак быў зроблены ў ноч на 28 жніўня 2015. Мужчына і дзіця былі сярод людзей, якія спрабавалі патрапіць у Венгрыю да таго, як было завершана ўзвядзенне памежнай агароджы.

    Уорэн Рычардсан — незалежны фатограф, цяпер жыве ў Будапешце, Венгрыя. Ён распавёў, як зрабіў гэты здымак:

    Я жыў разам з бежанцамі ў памежным лагеры на працягу пяці дзён. Потым прыбыла група прыкладна з 200 чалавек, яны прасоўваліся пад дрэвамі ўздоўж лініі агароджы. Першымі яны адаслалі жанчын і дзяцей, потым старэйшых і дзядоў. Я быў з гэтай групай, мусіць, гадзін пяць, усю ноч мы хаваліся ад паліцыі, і калі я рабіў здымак, быў ужо цалкам выматаны. Было каля трох гадзін ночы, бліскавіцу не ўключыш, бо гэта адразу б прыцягнула ўвагу паліцыі і людзей бы выкрылі. Так што давялося карыстацца толькі месяцовым святлом.

    Фрэнсіс Кон, старшыня агульнага журы, фотадырэктар агенцтва “Франс-Прэс”, гаворыць:

    Калі мы напачатку глядзелі на гэтую фатаграфію, то ведалі, што яна важная. Яна мела такую сілу менавіта праз сваю прастэчу, праз сімвалізм калючага дроту. Нам здавалася, што там ёсць усё, каб візуальна перадаць тое, што адбываецца з бежанцамі. Думаю, гэта вельмі класічнае фота, і ў той жа яно па-за часам. Яно адлюстроўвае сітуацыю, але тое, як яно выканана, гэта класіка у найвялікшым сэнсе гэтага слова.

    На конкурс 2016 года падавалі здымкі з усяго свету: 5 775 фатографаў са 128 краін прадставілі 82 951 фатаграфію. Журы прысудзіла прызы ў васьмі намінацыях 41 фатографу з 21 краіны.

    Усе фота можна паглядзець тут ці на выставе ў Мінску ў прасторы ЦЭХ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці