• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лепшы travel-блогер рунета Пашкоўскі выправіўся на здымкі ў Індыю

    Беларускі трэвэл-блогер, аўтар папулярнага ютуб-канала «Хачу дамоў» Лёня Пашкоўскі адправіўся даследаваць поўдзень Індыі, штат Таміл Наду, на мотарыкшы і здымае пра гэта серыял.

    Мотарыкша — гэта трохколавы, танны і вельмі папулярны ў Індыі транспарт. Мясцовыя яшчэ часта называюць яго тук-тукам. Звычайна яго выкарыстоўваюць у якасці таксі, але ёсць і тыя, хто набывае рыкшу сабе для прыватных задач.

    Лёня з сябрамі таксама спачатку думалі набыць тук-тук для сваіх вандровак па Індыі, але цана на адрамантаваныя б/у варыянты пачыналася ад 2500 еўра. Таму яны вырашылі ўзяць транспарт у арэнду — выйшла 300 даляраў за тыдзень. 

    Перш, чым сесці за стырно, хлопцы вырашылі прайсці экспрэс-курс кіроўцы ў мясцовай аўташколе з назвай «Каралеўская». Праўда, нічога асабліва карыснага для таго, каб выжыць у хаатычным індыйскім дарожным руху, маладзёнам не падказалі.

     «Рыкша заводзіцца як матацыкл, дамкрата няма. Нейтралка — паміж першай і другой перадачай, яе трэба адчуваць», — распавялі абазнаныя кіроўцы.

    Акрамя гэтага, Пашкоўскі даведаўся, што правілам на дарозе амаль ніхто не падпарадкоўваецца.

    «Тут не так, як у Еўропе, тут усё ўперамешку: нават калі хуткая дапамога едзе, ёй прыйдзецца пачакаць у канцы затору. Ніхто тут не будзе прытрымлівацца дыстанцыі. У Індыі ты можаш збіць чалавека, але карову збіваць нельга: з чалавекам можна дамовіцца, а з каровай — не. Гэта святая жывёла ў Індыі, і калі яе збіць, пачнуцца дадатковыя цёркі: «А, вы з СССР — вы там ўсе мясаеды, зжараце зараз нашу карову», — тлумачыць у першай серыі індыец.

    Праўда, ні гэтыя парады, ні тое, што сваю рыкшу блогер упрыгожыў сцікерамі з індыйскімі боствамі, на дарозе не дапамагло.

    Недалёка ад Чэная, адкуль першапачаткова стартавала вандроўка, тук-тук з Лёнем трапіў у міні-аварыю. 

    «Мы зляцелі ў кювет і ледзь не ўрэзаліся ў слуп. Абышлося сінякамі і раздзяўбаным тук-тукам, за рамонт якога ў выніку прыйшлося заплаціць. Але добра, што хаця б новы купляць не давялося, — пракаментаваў Лёня «Нашай Ніве».

    Ніводная карова ў ДТЗ не пацярпела.
    Падрабязней пра сваю аварыю ён абяцае расказаць у новай частцы «Па Індыі на рыкшы — два дурні на трох колах».

    Против цензуры: несгораемая книга ушла с аукциона за $130 тысяч

    «Мы адказныя за тое, што будуць ведаць нашчадкі». Журналістка Зоя Хруцкая пра жыццё і планы

    «У нас няма іншага варыянту, акрамя як выжыць».Спявачка и вядучая Кацярына Ваданосава змагаецца з ракам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці