• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лекары «затрымалі» здымачную групу «Белсату» і выклікалі нарад міліцыі

    Журналістку Любоў Лунёву і аператара Віталя Дубіка трымалі ў залі паседжанняў 5-й клінічнай больніцы Менску. Загадчык аддзялення гнойнай хірургіі Попчанка Андрэй выклікаў на журналістаў міліцыю.

    У больніцы здымачная група «Белсату» запісвала сюжэт пра ветэрана вайны ў Афганістане. Загадчык аддзялення, дзе працавалі журналісты, палічыў, што іхныя дзеянні незаконныя і выклікаў міліцыю.

    «Цяпер сядзім у залі паседжанняў. Нас не выпускаюць. Ну, не біцца ж нам з імі. Чакаем нарад міліцыі», – распавяла Belsat.eu Любоў Лунёва.

    UPD: Міліцыянты, якія прыехалі ў больніцу, адпусцілі здымачную групу. Праваахоўнікі толькі перапісалі пашпартныя звесткі ў журналісткі і аператара.

    Журналістаў «Белсату» рэгулярна затрымліваюць і штрафуюць за працу без акрэдытацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці