• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Leica выпусціла «ўстойлівую да дэзынфармацыі камеру» для заможных фотажурналістаў

    Камера аўтаматычна робіць вадзяныя знакі на фота з метаданымі Content Credentials, піша «Наша Ніва».

    У наш час дыпфэйкаў, дэзынфармацыі і імклівага развіцця генератыўных мадэляў ШІ даходзіць да таго, што мы нават не можам давяраць сваім уласным вачам і мусім заўсёды пераправяраць атрыманую інфармацыю. Сусветна вядомая кампанія Leica, якая шмат гадоў спецыялізуецца на камерах, афіцыйна анансавала новую камеру M11‑P. Гэта першая камера ад Leica, якая ўключае сістэму бяспечных метаданых Con­tent Cre­den­tials.

    Con­tent Cre­den­tials (ці ўліковыя даныя кантэнту) — гэта від метаданых, абароненых ад падробкі. Яны дазваляюць стваральнікам дадаваць дадатковую інфармацыю пра сябе і свой творчы працэс непасрэдна ў свой кантэнт, напрыклад, пры экспарце або спампоўванні. Метаданыя — гэта такі від даных, якія даюць інфармацыю аб іншых даных, але не змест саміх гэтых даных (то-бок не раскрываюць самой выявы, калі размова ідзе пра фота). Метаданыя забяспечваюць кантэкст з дапамогай такіх дэталяў, як, напрыклад, крыніца, тып, уладальнік і адносіны да іншых набораў даных.

    Con­tent Cre­den­tials з’яўляюцца вынікам намаганняў Con­tent Authen­tic­i­ty Ini­tia­tive (CAI) і Coali­tion for Con­tent Prove­nance and Authen­tic­i­ty (C2PA). CAI — група стваральнікаў, тэхнолагаў, журналістаў і актывістаў, аб’яднаных барацьбой за аўтэнтычнасць кантэнту і супраць лічбавай дэзынфармацыі. C2PA — фармальная кааліцыя, прысвечаная выключна распрацоўцы тэхнічных стандартаў і спецыфікацый у якасці асновы для ўніверсальнага паходжання кантэнту. Гэтыя дзве ўзаемазвязаныя актывісцкія групы стварылі сістэму Con­tent Cre­den­tials у адказ на рост злоўжыванняў і няправільнага выкарыстання генератыўных сістэм штучнага інтэлекту пры стварэнні і распаўсюджванні дэзынфармацыі ў інтэрнэце.

    Прадстаўнік CAI заявіў, што запуск Leica M11‑P паспрыяе дасягненню мэты CAI па пашырэнні магчымасцяў фатографаў ва ўсім свеце далучаць уліковыя даныя змесціва да сваіх фатаграфій падчас здымкі, «ствараючы ланцуг аўтэнтычнасці ад камеры да воблака і дазваляючы фатографам захоўваць пэўны кантроль над сваім мастацтвам, гісторыяй і кантэкстам».

    Con­tent Cre­den­tials працуе, фіксуючы пэўныя метаданыя пра фатаграфію: камеру, выкарыстаную для здымкі, а таксама месцазнаходжанне, час і іншыя дэталі. Усе гэтыя важныя дэталі фіксуюцца ў бяспечным «маніфесце», які злучаны з самой выявай з дапамогай крыптаграфічнага ключа. Гэтыя ўліковыя даныя можна лёгка праверыць у інтэрнэце або ў мабільнай праграме Leica FOTOS. Кожны раз, калі хтосьці пасля рэдагуе гэтую фатаграфію, змены запісваюцца ў абноўлены «маніфест», паўторна злучаюцца з выявай і абнаўляюцца ў базе даных Con­tent Cre­den­tials кожны раз, калі фота публікуецца ў сацыяльных сетках. 

    Карыстальнікі, якія знаходзяць гэтыя выявы ў інтэрнэце, могуць націснуць на значок CR у куце, каб убачыць усю гісторыю зменаў «маніфесту», і прасачыць увесь ланцужок назад да першапачатковага фатографа. CAI апісвае Con­tent Cre­den­tials як «харчовую этыкетку» для фатаграфій.

    Сама камера M11‑P — гэта менавіта тое, чаго можна было чакаць ад кампаніі, якая займае перадавыя пазіцыі на рынку фотакамер ажно з сярэдзіны мінулага стагоддзя. Engaget паведамляе, што навінка ідзе з датчыкам BSI CMOS на 60 МП на працэсары Mae­stro-III з 256 ГБ унутранай памяці. M11‑P ужо з’явілася ў продажы; але купіць камеру коштам у 9480 даляраў змогуць дазволіць сабе, напэўна, не ўсе фотажурналісты.

    Чытайце яшчэ:

    Анджэй Пачобут застаецца без неабходных яму лекаў і знаходзіцца ў ізаляцыі

    «Я адрозніваю, дзе прапаганда, а дзе праўда. Тады мне варта паступаць на журфак БДУ?» На складанае пытанне адказвае Глафіра Жук

    «Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці