• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Легендарнага глыбоцкага журналіста Змітра Лупача зноў хочуць пакараць

    Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача выклікаюць у Пастаўскі раённы аддзел міліцыі. Спачатку яму патэлефанавалі, а пасля праз Viber даслалі позву. Ад журналіста патрабуюць явіцца ў пастарунак 10 лютага.

    Супрацоўнік міліцыі, які тэлефанаваў Змітру, паведаміў, што распачатая адміністрацыйная справа за парушэнне заканадаўства аб СМІ паводле арт. 22.9 КаАП.

    Падставай пераследу стаў відэафельетон Змітра Лупача, які выклаў на сваёй старонцы ў YouTube тэлеканал «Белсат». Сюжэт тычыўся тэмы талерантнасці. Пастаўская бібліятэка ладзіла дыспут на гэтую тэматыку і чакала ў госці мясцовую моладзь і студэнтаў, на сустрэчу прыйшлі таксама і мясцовыя грамадскія актывісты. Яны выказалі сваё меркаванне наконт падзей, што адбываюцца ў Беларусі, распавялі пра так званую талерантнасць уладаў да тых, хто прытрымліваецца іншых палітычных поглядаў. У сюжэце фігуравала і галоўны ідэолаг Паставаў Галіна Чаплінская.

    Зміцер Лупач адзначае, што ў дачыненні да яго працягваецца кропкавы пераслед.

    “Міліцыянты, відаць, хочуць такім чынам прымусіць мяне замаўчаць альбо дамагчыся таго, каб увогуле перастаў супрацоўнічаць з тэлеканалам “Белсат». Ці стварыць цяжкасці ў працы, як гэта было з калегамі з Магілёва”, — кажа журналіст.

    Зміцер дапускае, што 10 студзеня пасля складання пратакола яго могуць адразу і судзіць. Падобнае ў дачыненні да яго міліцыя і суддзі ўжо прымянялі ў сваёй практыцы.

    Зміцер Лупач аштрафаваны на вялікую суму за сюжэт пра Дразды

    Зміцер Лупач троліць сістэму: аплачвае штраф па адным рублі і фатаграфуецца на фоне квітанцый

    Журналіст-фрылансер Дзмітрый Лупач у Новы год з чарговым судом

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс арыштаваных)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці