• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Лапша на вушы». Вольга Нікалайчык правяла перформанс каля будынка Міністэрства інфармацыі ФОТЫ

    Актывістка і рэжысерка Вольга Нікалайчык разам з актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Арцёмам Чарняўкай і яшчэ адной дзяўчынай, якая не пажадала назваць свае імя, у нядзелю 25 лютага зладзілі незвычайны пікет ля будынку Міністэрства інфармацыі ў Менску.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/img_0828-1.jpg

    Яны прынеслі вялікую каструлю з гарачай лапшой і пачалі раздаваць яе мінакам. Паводле задумкі актывістаў, такая акцыя дапаможа прыцягнуць увагу да рэпрэсіяў у дачыненні да незалежных СМІ і ціску на блогера Nex­ta.

    Паводле словаў арганізатараў, іх абурае тое, што ўлады ціснуць на СМІ за грошы падаткаплацельшчыкаў: ужо месяц як заблакаваны сайт «Хартыі-97», яшчэ раней заблакавалі «Беларускі партызан». Актывісты абурыліся і выпадкам са збіццём на выбарчым участку аператара «Белсата» Андруся Козела.

    Пікетоўцы распавядалі пра ўсе гэтыя выпадкі цікаўнымі мінакам, тлумачылі,што дзяржаўная прэса і Мінінфарм «вешаюць лапшу на вушы грамадзянам».

    Міліцыя пад’ехала на месца пікету, калі актывісты ўжо сабралі рэчы і сышлі. Пакуль інфармацыі аб складанні пратаколаў за «несанкцыянаванае правядзенне мерапрыемства» няма.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці