• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Куды зьнікаюць кнігі?

    Падручнікаў па журналістыцы у нашай краіне зусім ня шмат. А якасных яшчэ меней. Літаральна днямі спатрэбіўся «Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы». І, каб ня корпацца ў кніжных завалах, набраў назву праз Google. Цудоўна. Старонка Катэдры тэхналёгій камунікацыі радасна паведамляе: «Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Мн., 1995. (есть в „Электронной библиотеке“!)»

    Заходжу ў разьдзел «Электроннная бібліятэка» сайта Інстытута журналістыкі. Дапаможніка няма. Відавочна, быў. Бо ў рэкамэндаваным сьпісе падкрэсьлена, што ёсьць! Не без дапамогі выкладчыкаў катэдры ўдалося знайсьці на тым жа сайце расейскамоўную вэрсыю, якая падкрэсьлівае: «Этот „Справочник для журналистов“ на деле оценили тысячи журналистов и студентов факультетов журналистики в Центральной и Восточной Европе. Было отпечатано и распространено более ста тысяч экземпляров на английском, албанском, белорусском, болгарском, чешском, венгерском, польском, румынском, русском, сербском и хорватском языках».

    Вось так. Але беларускамоўнай вэрсыі няма. Каму замінала і чаму? Застаецца губляцца ў здагадках.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці