• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Крымінальныя справы заведзены на youtube-блогераў Сяргея Пятрухіна і MozgON

    Па інфармацыі, якую праваабаронцу "Вясны" Уладзіміру Вялічкіну паведаміў следчы, 25 чэрвеня брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска. Ён, як і Сяргей Ціханоўскі і яшчэ як мінімум 10 чалавек, затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ, звязанай з падзеямі ў Гродна 29 траўня.

    Александр Кабанов Сергей Петрухин

     Цягам трох дзён яму можа быць прадʼяўлена абвінавачванне. Калі гэта здарыцца, то блогера перавядуць у СІЗА.

    Да 26 чэрвеня не было вядома дакладнае месцазнаходжанне Аляксандра Кабанава, прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. З 17 чэрвеня ён адбываў 15-сутачны арышт па ч. 3 артыкула 23.34 КаАП (заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) ў брэсцкім ізалятары часовага ўтрымання. Потым стала вядома, што яго перавялі ў Драгічын, а 25 чэрвеня ў доме яго бацькоў пад Бярозай прайшоў вобшук. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі бацькам Аляксандра Кабанава, што іх сына перавозяць у Мінск. Пры гэтым супрацоўнікі ІЧУ і СІЗА‑1 адмаўлялі яго прысутнасць там.

    26 чэрвеня праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што блогер Аляксандр Кабанаў знаходзіцца ў мінскім ЦІП на вуліцы Акрэсціна. Брэсцкі праваабаронца «Вясны» Уладзімір Вялічкін мяркуе, што ён можа быць фігурантам «справы Ціханоўскага».

    Таксама праваабаронцам вядома, што крымінальная справа заведзена ў дачыненні да блогера Уладзіміра Цыгановіча (Moz­gON). Артыкул пакуль высвятляецца. Цыгановіч пераведзены ў СІЗА‑1 на вуліцы Валадарскага. 

    Нагадаем, што ў межах «справы Ціханоўскага» па арт. 342 КК РБ затрымана як мінімум 11 чалавек. Напярэдадні стала вядома, што крымінальную справу па тым жа артыкуле завялі на Ігара Лосіка — адміністратара тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга» і фрылансера-кансультанта «Радыё Свабода». На дадзены момант Лосік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці