• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Крымінальную справу журналіста, які фатаграфаваў расійскую тэхніку, перадалі ў суд

    Баранавіцкага журналіста Intex-press Юрыя Ганцарэвіча абвінавачвалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Яго справу зараз перадалі ў Брэсцкі абласны суд. Пра гэта стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    Юрыя Ганцарэвіча затрымалі ў маі гэтага года з‑за таго, што ён фатаграфаваў расійскую вайсковую тэхніку і дасылаў здымкі ў незалежныя медыя. Паколькі раней улады прызналі вядучыя беларускія незалежныя медыя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», то журналіста абвінавацілі менавіта ў садзейнічанні такому «фармаванню».

    Праваабаронцамі Юрый быў прызнаны палітзняволеным.

    Да гэтага часу спадар Ганцарэвіч знаходзіўся ў СІЗА № 6 у Баранавічах . Зараз яго крымінальную справу перадалі ў Брэсцкі абласны суд. Дата суда пакуль невядомая, як і горад, у якім будзе праходзіць працэс.

    Юрыю Ганцарэвічу 23 гады, родам ён з Мікашэвічаў. Раней супрацоўнічаў з інтэрнэт-выданнямі ў Лунінцы і Брэсце. Апошнім часам Юрый працаваў для баранавіцкага незалежнага выдання Intex-press, дзе ў асноўным выконваў абавязкі фатографа.

    Чытайце яшчэ:

    Затрыманы дырэктар і галоўны бухгалтар dev.by

    Уладзіміру Мацкевічу прысудзілі 5 гадоў узмоцненага рэжыму

    Новы суд над журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца 4 ліпеня

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці