• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Крыху свежай статыстыкі Байнэта і сацыяльных сетак

    У Беларускай асацыяцыі журналістаў праходзіць курс “Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ”. На лекцыі трэнеры Паўлюк Быкоўскі і Міхал Дарашэвіч агучылі некалькі фактаў пра байнэт, што могуць на першы погляд падацца нечаканымі.

    Па звестках на канец лета 2017 года каля 5 мільёнаў беларусаў карыстаюцца інтэрнэтам.

    Паводле даследавання GemiusAu­di­ence, 40% інтэрнэт-карыстальнікаў жывуць у Беларусі па-за сталіцай і абласнымі гарадамі. Інтэрнэт-СМІ варта ўлічваць гэту аўдыторыю, яе ўжо амаль палова!

    Доўгі час хадзіў жарт пра 4 галоўныя кнопкі байнэту: TUT.BY, MAIL.RU, ONLINER.BY і YANDEX.RU. Цяпер карціна памянялася, беларусы карыстаюцца пераважна пошукам у Google, чвэрць інтэрнэт-карыстальнікаў робіць плацяжы праз онлайн-банкінг.

    Самая папулярная сацсетка на тэрыторыі Беларусі — «ВКонтакте». Па дадзеных GemiusAu­di­ence на жнівень 2016 г., сайт наведваюць каля 57 % карыстальнікаў байнэту.

    За «ВКонтакте» ідзе YouTube з паловай беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Потым – «Одноклассники» (32 %) і Face­book (22 %). Insta­gram і Twit­ter ахопліваюць па 9 %.

    Міхал Дарашэвіч адзначыў, што даволі скептычна ставіцца да рэйтынгаў. Калі браць пэўны рэгіён, то карціна можа быць зусім іншая. У абласных і буйных раённых гарадах вельмі папулярныя гарадскія форумы, мясцовыя навінныя сайты, якія з’яўляюцца моцнымі канкурэнтамі цэнтральным СМІ. Што да сацсетак, то ў рэгіёнах карыстаюцца пераважна сеткаю «Одноклассники».

    Паводле ахопу інтэрнэтам і сацсеткамі Беларусь прыкладна адпавядае сярэдняму міжнароднаму паказчыку: па дакладзе ААН “Glob­al Broad­band Progress” ад 18 верасня 2017 г., ў свеце 3,58 мільярды інтэрнэт-карыстальнікаў (насельніцтва планеты — 7,6 млрд). У самай папулярнай сацсетцы — Face­book — зарэгістравана каля 2 мільярдаў чалавек.

    «ВКонтакте» з’яўляецца лідарам на постсавецкай прасторы, Insta­gram абыходзіць іншыя сацсеткі ў рэгіёнах з пераважна непісьменным насельніцтвам: карыстальнікі не ўмеюць чытаць і пісаць, затое ахвотна глядзяць фота і відэа, а паведамленні нагаворваюць у мэсэнджэрах.

    Найбольш актыўна пераходзяць па вонкавых спасылках беларускія карыстальнікі Twit­ter. Калі выданне ставіць за мэту павялічыць трафік на сайт, гэта варта ўлічваць. Twit­ter наведваюць адмыслова ў пошуку навінаў і, нягледзячы на малую колькасць падпісчыкаў, СМІ можа разлічваць на іх найбольшую ўцягнутасць.

    Face­book успрымаецца як пляцоўка для абмеркавання навінаў, якое часта стартуе з прачытання назвы артыкула, без наведвання сайта. Калі СМІ зацікаўлена ў актыўнай адваротнай сувязі з аўдыторыяй, гэта можна выкарыстаць.

    «ВКонтакте» і «Одноклассники» — гэта хутчэй забаўляльныя сайты, карыстальнікі якіх не дужа ахвотна пераходзяць па вонкавых спасылках. Да таго ж варта думаць пра кантэнт: у сацсетках ён не мусіць дубляваць сайт. Напрыклад, навіны рэгулярначытае ў інтэрнэце пераважна аўдыторыя ва ўзросце 35+, а сацсеткамі карыстаецца збольшага моладзь і падлеткі.

    Толькі 2 – 3 % карыстальнікаў сацсетак ствараюць кантэнт, астатнія выступаюць як спажывальнікі. Таму добрая навіна: у СМІ пакуль не так і шмат канкурэнтаў. Хаця колькасць блогераў расце, і медыя варта задумацца аб стратэгіі захавання і памнажэння сваіх прыхільнікаў. Ці выбудаваць стратэгію супрацоўніцтва з блогерамі ды лідарамі меркаванняў. І найперш добра ўсвядоміць мэты: “весці” аўдыторыю на сайт, працаваць з ёй у сацсетках ці прыняць канцэпцыю шматплатформнасці.

    Директор hoster.by: Мы расстроены, что белорусы предпочитают покупать не международные домены

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці