«Кошт урада» адкрыў збор на BySol: просяць падтрымаць праект пра дзяржзакупкі
Каманда «Кошт урада» звяртаецца па падтрымку праекта «Адкрытыя закупкі», які распавядае пра парушэнні ў сферы дзяржзакупак. Збор адкрыты на платформе BySol.
Незалежны праект пра беларускую эканоміку «Кошт Урада» простымі словамі расказвае беларусам, адкуль бяруцца і як трацяцца грошы ў бюджэце нашай краіны. У сумежным праекце «Адкрытыя закупкі» каманда робіць акцэнт не на аповед пра эканоміку ўвогуле, а на працэсы, якія адбываюцца ў сферы дзяржзакупак. За апошні год выйшла каля 80 расследаванняў і аналітычных артыкулаў.
Зараз у праекта ўзніклі праблемы з фінансаваннем. Каманда просіць дапамагчы, пакуль яны шукаюць іншыя крыніцы падтрымкі.
Сума збора — €5000.
Грошы пойдуць на аплату працы аналітыкаў і журналістаў. Гэтай сумы хопіць на 2–3 месяцы працы праекта «Адкрытыя закупкі».