• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргей Дубавец выдаў кнігу «пра стагоддзе паміж “Нашай Нівай” і “Нашай Нівай”»

    Зборнік эсэ «Стагоддзе НН», натхнёны гісторыяй найстарэшага беларускага выдання, ужо можна замовіць анлайн.

    Кніга «Стагоддзе НН» Сяргея Дубаўца

    Фота: старонка Face­book выдавецтва Ves­na

    У выдавецтве Ves­na, якое працуе ў Празе, выйшла кніга літаратара і журналіста, першага рэдактара адноўленай у 1991 годзе «Нашай Нівы» Сяргея Дубаўца з назвай «Стагоддзе НН». У зборнік ўвайшлі сем эсэ пісьменніка, паведамляецца на старонцы выдавецтва.

    «Кніга выбраных эсэ распавядае пра стагоддзе паміж „Нашай Нівай” і „Нашай Нівай“, у якім дзейнічаюць: Янка Купала — чараўнік на фабрыцы маскульту, Абдзіраловіч пад псеўданімам Канчэўскі, Васіль Быкаў — пісьменнік экзістэнцыйнай нявыкруткі, Ікар, якому крылы разбурыла сонца, а яшчэ: нянавісць, якая стала любоўю, прыцягальная Амерыка, беларускія масоны, татары, габрэі, шляхта — ад менскіх каранёў да віленскага паветра, ад палітыкі да культуры, ад нараджэння да пахавання Солжа», — так прэзентуе «Стагоддзе НН» сам  аўтар.

    Паводле выдаўца, зборнік можна будзе набыць ў інтэрнэт-кнігарнях knihauka.com і kamunikat.shop. На момант публікацыі навінка ўжо з’явілася ў Кni­haukа, замовіць яе можна за 24,90 злотых.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці