• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік Слоніма хоча спагнаць са Святланы Калінкінай 50 тысяч рублёў за распаўсюд допіса NEXTA

    Кіраўнік Слоніма Генадзь Хоміч вырашыў пакараць яшчэ і шэраг выданняў, якія распаўсюдзілі допіс блогера Сцяпана Пуцілы. Той напісаў у сваім тэлеграм-канале Нехта, што чыноўніка, а пасля і яго жонку злавілі п’янымі за стырном. Афіцыйна інфармацыя так і не пацвердзілася.

    Хоміч вырашыў звярнуцца ў суд. Яго інтарэсы прадстаўляе адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна.

    Хоміч хоча пакараць блогера Пуцілы і выданні, якія перадрукавалі інфармацыю.

    Па інфармацыі «Нашай Нівы», пазовы пададзеныя супраць «Беларускага партызана», парталаў 21.by і bobruisk.ru (Вячэрні Бабруйск).

    Адзначым, што адказнасць будзе несці фізічная ці юрыдычная асоба, на якую зарэгістраваны сайт. У выпадку з «Беларускім партызанам» — непасрэдна Святлана Калінкіна.

    Хоміч хоча спагнаць з усіх па 50 тысяч беларускіх рублёў. Калі чыноўнік выйграе суд, то атрыманыя грошы абяцае перадаць Слонімскай бальніцы.

    Галоўная рэдактарка «Беларускага партызана» Святлана Калінкіна паведаміла «Нашай Ніве», што пакуль абдумвае стратэгію далейшых дзеянняў:

    «Так, Хоміч падаў у суд на нас. Адказаць канкрэтна, што будзем рабіць, пакуль не магу. Калі трэба, то пойдзем у суд».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці