• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік БСЖ Крывашэеў: шэсць журналістаў дзяржСМІ атрымалі інфаркты і інсульты з прычыны іх пераследу

    Старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў падчас экспертна-медыйнага форума "Інфармацыйная бяспека Саюзнай дзяржавы: сучасныя выклікі і новыя тэхналогіі" распавёў, як пацярпелі журналісты дзяржаўных СМІ за час палітычнага крызісу.

    «Яшчэ адзін выклік, з якім сутыкнулася наша медыясупольнасць, — гэта буллинг, траўля і атакі на нашых журналістаў», — цытуе Андрэя Крывашэва БЕЛТА.

    Па дадзеных старшыні Беларускага саюза журналістаў, за апошні час атрымалі ў свой адрас пагрозы больш за 400 супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ Беларусі, а таксама іх дзеці, сем’і, блізкія.

    «Былі здзейсненыя фізічныя атакі, гвалт у дачыненні да нашых журналістаў, гэта значыць іх збівалі пры выкананні імі службовых абавязкаў, атакавалі іх дома, іх асабісты транспарт. Шэсць нашых калег атрымалі сур’ёзныя праблемы са здароўем: інфаркты і інсульты — з прычыны гэтага пераследу», — сказаў Андрэй Крывашэеў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці