• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўніца БелТА падумвае паказваць на новым канале прэс-канферэнцыі ў жывым эфіры

    Генеральная дырэктарка БелТА Ірына Акуловіч падзялілася ўражаннямі ад нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.

    «Я вельмі падрабязна дакладвала прэзідэнту пра перспектывы развіцця БелТА, працы ў сацыяльных сетках, месенджерах, стварэння мультымедыйных праектаў», — патлумачыла яна свайму інфармагенцтву.

    Па яе словах, БелТА гатова далучыцца да працы па стварэнні новага інфармацыйнага тэлеканала.

    «Мы можам удзельнічаць у гэтым канале. Таму што на сёння ўжо ствараем праекты, у якіх ёсць гук, відэа. Мы будзем думаць пра тое, каб развіваць відэакірунак і стаць у тым ліку часткай інфармканала.

    Ёсць магчымасць падумаць пра тое, каб з нашага прэс-цэнтра ішлі прамыя трансляцыі на навінавы інфармацыйны канал», — патлумачыла Акуловіч.

    Сёння ў прэс-цэнтры БелТА праводзілі сустрэчу пад назвай «Аб перспектывах будаўніцтва аб’ектаў сацыяльнага прызначэння ў Мінску і Мінскай вобласці». Днямі ладзілі мерапрыемства «Інавацыйная экасістэма: стратэгія для краіны».
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці