Кіраўніца «Белсата» пра ўсяпольскі жаночы страйк: Ідыятызм!
Польскія лібералы заклікалі да ўсяпольскага жаночага страйку сёння. Кіраўніца "Белсату" Агнешка Рамашэўская
Усё пачалося з закліку знакамітай акцёркі Крыстыны Янды ў Facebook. Яна нагадала пра страйк ісландскіх жанчын у 1975 годзе. Тады працуючыя і беспрацоўныя жанчыны на востраве вырашылі «узяць выхадны», каб грамадства пачало цаніць іх працу. Хатнія гаспадыні ў гэты дзень перадалі апеку над дзецьмі ў рукі мужчын. У акцыі ўзяла ўдзел большасць ісландак, што выклікала параліч у краіне.
Янда заклікала палячак зрабіць тое самае, каб выказаць пратэст супраць далейшага абмежавання права на аборты ў краіне. Праект закона аб гэтым падтрымлівае нацыянал-кансерватыўная большасць у парламенце краіны.
На сёння аборты ў Польшчы забароненыя, але існуюць выключэнні пры медычных паказаннях і ў выпадку гвалту. Новы закон мае ўзмацніць адказнасць за нелегальныя аборты.
Праз некалькі гадзін стане ясна, колькі польскіх жанчын падтрымаюць заклік аб забастоўцы.
Хрысціянскія і кансерватыўныя сілы не падтрымалі страйку.
«Гэты ідыёцкі пратэст, які зводзіць жанчыну і яе правы да магчымасці пазбаўлення плоду, і, як кажуць іншыя, да забіцця ненароджанага дзіцяці, у Польшчы ніколі не здабудзе падтрымкі не тое што 90 %, а нават 9 % жанчын», — напісала ў Facebook кіраўнічка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская.