• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Берліне адбудзецца кінапаказ праекта VisiBYlity — пра жыццё i творчасць беларусаў у выгнанні

    Кінапаказ праекта Vis­i­BYl­i­ty стане цэнтравой падзеяй імпрэзы «Беларуская культура пад ціскам», што пройдзе 20 чэрвеня ў берлінскай прасторы SomoS Arts (Kot­tbusser Damm, 95). Паказ трох кароткаметражных стужак пра жыццё і творчасць беларусаў у выгнанні ў Германіі будзе суправаджаць pop-up выстава сучаснага беларускага мастацтва.

    Для афішы мерапрыемства выкарыстоўваецца праца Кацярыны Эндрушкевіч

    Дакументальны праект рэжысёра Андрэя Каралёва Vis­i­BYl­i­ty складаецца з трох навелаў. Героем першай з іх стае фатограф Алесь Пілецкі, другой — паэт Дзмітрый Строцаў, а трэцяй — лінгвіст Марына Антанюк-Праўто. Усе яны — беларусы ў выгнанні, якія жывуць сёння ў Германіі. Як складваецца іх жыццё? Як падтрымліваюцца структуры беларускай грамадзянскай супольнасці ў замежжы? У сваім творы Андрэй Каралёў прапануе паразважаць над гэтымі ды іншымі пытаннямі.

    Пасля паказу праекта запланавана дыскусія з удзелам яго стваральнікаў, а гэтаксама герояў фільма.

    Варта дадаць, што кінапрагляд будзе суправаджацца і pop-up выставай беларускага сучаснага мастацтва. Яе ўдзельнікі: вядомая ініцыятыва VEHA — яна прадставіць на выставе фотаздымкі з архіўнай калекцыі «Найлепшы бок», мастак Уладзімір Грамовіч, мастачка Вольга Якубоўская, фатограф Алесь Пілецкі. Працаваць экспазіцыя будзе да 22 чэрвеня.

    Час і месца кінапаказу праекта Vis­i­BYl­i­ty — 20 чэрвеня, 19.00; прастора SomoS Arts (Kot­tbusser Damm 95, Берлін).

    Арганізатар падзеі — Інстытут еўрапейскай палітыкі (Insti­tut für Europäis­che Poli­tik).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці