• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кінакрытыкі абвясцілі кароткі спіс намінантаў беларускай прэміі «Чырвоны верас»

    Узнагароды будуць уручаныя ў 13-ці катэгорыях. Сярод намінантаў ёсць стужкі ад медыйшчыкаў і пра саміх журналістаў.

    У журы другога «Чырвонага верасу» ўвайшлі 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў.Сярод іх кінакрытык Ульяна Будзік, кінааналітык Максім Жбанкоў, арт-менеджарка Ліна Мядзведзева, фестывальны арганізатар Ігар Сукманаў, аўтарка выдання Back­stage Алена Сойка, кінакрытык Ганна Яфрэменка, даследніца кіно Альміра Усманава, а таксама сузаснавальнікі прэміі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі. Частка экспертаў застаецца ананімнаю.

    Яны разгледзелі 70 фільмаў 2021-га і 2022-га гадоў. Гэта ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя карціны, кароткі і поўны метр, створаныя беларусамі. Некаторыя стужкі бяруць удзел у кінапрэміі ананімна. 

    Сярод намінантаў ёсць стужкі ад медыйшчыкаў і пра саміх журналістаў. Напрыклад, у катэгорыі «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм» і «Найлепшы сцэнар» удзельнічае карціна рэжысёркі Мары Тамковіч «У жывым эфіры». Фільм распавядае пра затрыманне журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай падчас іх працы ў прамым эфіры з «плошчы Пераменаў» у Мінску. 

    «Мне было важна перадаць той эмацыйны стан, у якім знаходзіліся дзяўчыны, калі павінны былі зрабіць важны выбар. Выбар, які рабілі не толькі яны, але на той час усе беларусы», – тлумачыла ў адным са сваіх выступаў рэжысёрка Мара Тамковіч.

    Цалкам шорт-ліст намінантаў на «Чырвоны верас-24» выглядае так:

    «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»:

    • «Мара» Сашы Кулак,

    • «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета» Вольгі Абрамчык,

    • «Смеласць» Аляксея Палуяна.

    «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»:

    • «Дзённік Анастасіі» Максіма Буйніцкага,

    • «Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч,

    • «Метадычка» Паўла Мажара.

    «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»:

    • «A Kid’s Flick» Мікіты Лаўрэцкага,

    • «Лета 1989» Уладзіміра Казлова,

    • «Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага.

    «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»:

    • «Ператрымка» Андрэя Кашперскага,

    • «Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі,

    • «У жывым эфіры» Мары Тамковіч.

    «Найлепшы анімацыйны фільм»:

    • «Вячэра з індыком» Глеба Куфцерына,

    • «The Prim­i­tives» Генадзя Буто,

    • «Shirey Mara» Наты Карнеевай.

    «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)»:

    • Ананімная рэжысёрка,

    • Саша Кулак за фільм «Мара»,

    • Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Спатканне ў Мінску».

    «Найлепшы актор»:

    • Мікіта Лаўрэцкі за ролі ў сваіх фільмах,

    • Андрэй Новік за ролю ў фільме «Ператрымка»,

    • Ананімны актор.

    «Найлепшая акторка»:

    • Лянка Грыў за ролю ў фільме «Soy­ka»,

    • Аляксандра Вайцэховіч за ролю ў фільме «У жывым эфіры»,

    • Вольга Кавалёва за ролі ў фільмах «Спатканне ў Мінску» і «A Kidʼs Flick».

    «Найлепшая праца аператара(кі)»:

    • Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух за фільм «Смеласць»,

    • Юлія Шатун за фільм «Спатканне ў Мінску»,

    • Саша Кулак за фільм «Мара».

    «Найлепшы сцэнар»:

    • Уладзімір Казлоў за фільм «Лета 1989»,

    • Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Ператрымка»,

    • Мара Тамковіч за фільм «У жывым эфіры».

    «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)»:

    • Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава»,

    • Dym­na Vyder­ka за фільм «Мара»,

    • Valenti­na Caniglia за фільм «Soy­ka».

    «Найлепшы саўнд-дызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)»:

    • Вольга Падгайская і ананімны саўнд-дызайнер за фільм «Галасы. Дзе мой край»,

    • Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава»,

    • Генадзь Буто за фільм «Too Big Draw­ing».

    «Адкрыццё года»:

    • Ананімная рэжысёрка,

    • Павел Мажар,

    • Юрый Сямашка.

    Чытайце яшчэ: 

    Аднойчы знікнуць усе газеты. І што далей?

    Памёр беларускі фатограф Уладзімір Парфянок

    П’есы па-беларуску на сцэнах Парыжа: хто такі драматург Аўген Кавалеўскі, што трагічна памёр у 42 гады?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці