• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    КДБ прымушае мантажыста прызнацца ў супрацы з «Белсатам»

    КДБ аказвае ціск на супрацоўніка СТВ Аляксандра Шымко, пагражаючы звальненнем з тэлебачання з «воўчым білетам». Такім чынам камітэт спрабуе дамагчыся ад яго прызнання ў супрацы з «Белсатам».

    Чалавек у цывільным, які прадставіўся «супрацоўнікам дзяржбяспекі» Андрэем Андрэевічам, прыйшоў да інжынера відэамантажу СТВ Аляксандра Шымко на працу. Пагражаючы звальненнем, «Андрэй Андрэевіч» патрабаваў, каб Аляксандр прызнаўся ў супрацы з тэлеканалам «Белсат» і каб паведамляў ім пра ўсе свае працы па мантажы відэа.

    На наступную раніцу Андрэй Андрэевіч сустрэў Аляксандра Шымко каля крамы і спрабаваў яго змусіць да паездкі ў КДБ, каб правесці аналіз на паліграфе. Відэаінжынер адмовіўся ехаць без позвы – тады супрацоўнік КДБ даў яму падпісаць «Прадпісанне» з абавязкам прыехаць у пятніцу, 12 лютага, у КДБ па адрасе вул. Камсамольская, 30. У прадпісаніі было указана, што ў выпадку нез’яўлення яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых величынь.

    «Апошнім часам мы назіраем рост увагі спецслужбаў Беларусі да незалежных медыяў», – пракаментаваў сітуацыю кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэту (БХК) Гары Паганяйла.

    Нягледзячы на некалькі спробаў атрымаць афіцыйную акрэдытацыю ў Беларусі, кожны раз тэлеканал «Белсат» атрымліваў адмову. Сістэматычна журналісты атрымліваюць вялізныя штрафы за супрацу з «Белсатам» (за «працу без акрэдытацыі»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці